Темы

Завяршыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды

Завяршыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды

Дзве суботы і дзве нядзелі лістапада, а таксама ў першыя выхадныя снежня на базе Хімоўскага ВПК “Дз/сад-СШ” праходзіў 2-гі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 66 школьнікаў з 13-ці раённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Пра пераможцаў першай групы школьных прадметаў мы пісалі раней, сёння ганаровую місію працягваем.

Па вучэбным прадмеце “Фізіка” дыплома 3-й ступені ўдастоены вучань 10 класа Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ” Якубенка Павел (настаўнік Шкленнік Т.Э. ). Па абслуговай працы найлепшых вынікаў дасягнулі 9-класніцы Варатынскай СШ Букіна Паліна (дыплом 2-й ступені), Радзівонава Ганна і Мельнічонак Марына (дыпломы 3-й ступені, настаўнік Счасновіч В.А.), а таксама вучаніца 9-га класа
Туголіцкай СШ Алісеенка Раіса (дыплом 3-й ступені, настаўнік Брэль І.А.).

Па інфарматыцы ў пераможцы выйшаў 9-класнік Каменскай СШ Ваянец Данііл (дыплом 3-й ступені, настаўнік Зябкіна Л.В.). Па рускай мове і рускай літаратуры — Анжаліка Бабыдава з Гарбацэвіцкай СШ (дыплом 1-й ступені, настаўнік Курыленка К.П.).

Па біялогіі найлепшых вынікаў дасягнулі 9-класніцы Туголіцкай СШ Ганна Рабава і Башынская Паліна (дыпломы 2-й і 3-й ступені адпаведна, настаўнік Мануленка В.В.).

Па прадмеце “Грамадазнаўства” дыпломаў удастоены вучаніца 10-га класа Гарбацэвіцкай СШ Браімава Елізавета (дыплом 1-й ступені, настаўнік Перапечына Н.М.), 10-класніца Ленінскага ВПК
“Дз/сад-СШ” Асясарава Ганна (дыплом 2-й ступені, нас­таўнік Герасімовіч С.М.). Выпускніца Брожскай СШ Грышчанка Дзіана (настаўнік Фядзяніна Ю.У.) і яе аднагодак з Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ” Давыдзенка Яўген (настаўнік Лось І.М.) адзначаны дып­ломамі 3-й ступені.

Па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” высокі ўзровень падрыхтаванасці прадэманстравалі вучні Цялушскага ВПК Юшкевіч Марыя, Шурын Аляксандр (дыпломы 1-й ступені) і Супрунчык Яўген
(2-й ступені), якіх падрыхтаваў Гацко А.І, а таксама Верас Аляксандра з Хімоўскага ВПК (дыплом 2-й ступені, настаўнік Цялюк М.А.), Глушакова Дана з Туголіцкай СШ (дыплом 3-й ступені, настаўнік Урублеўскі С.І.) і Логвінаў Арцём з Варатынскай (дыплом 3-й ступені, настаўнік Бязручка У.А.).

Усяго вучні раённых школ на 2-м этапе рэспуб­ліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявалі 26 дыпломаў, з якіх 5 — першай ступені, 6 — другой і 15 — трэцяй ступені. 15 навучэнцаў
адзначаны граматамі за выніковы ўдзел.

Наперадзе ў школьнікаў трэці, абласны, этап рэс­публіканскай алімпіяды. Гэтым часам вядзецца фарміраванне рэйтынгу навучэнцаў па вучэбных прадметах, на падставе якога Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі будуць дадзены рэкамендацыі па фарміраванні заявак на ўдзел каманд у ім.

Спадзяемся, што вучні нашага раёна прымуць удзел у абласным этапе.

Алена КАРПЕНКА
(на падставе дадзеных аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем