Темы

Стартаваў 2-гі этап рэспубліканскай вучнёўскай алімпіяды

Стартаваў 2-гі этап рэспубліканскай вучнёўскай алімпіяды

На мінулым тыдні на базе Хімоўскага ВПК “Дз/сад-СШ” стартаваў другі этап рэс­публіканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Хімія”, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя”, “Матэматыка” і “Астраномія”. Удзел у ім прынялі 15 вучняў з 10-ці раённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

І вось яны — пераможцы! Па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” — Бабыдава Анжаліка, вучаніца 11 класа Гарбацэвіцкай СШ (дыплом 1-й ступені, настаўнік Кур’яновіч С.І.), Рыгарэвіч Ілля, 10-класнік Міхалёўскага ВПК “дз/сад-СШ” (дып­лом 2-й ступені, настаўнік Кандрацьева Т.В.), Рудзінская Алеся, вучаніца 11 класа Глушанскага ВПК “дз/сад-СШ” (дыплом 3-й ступені, настаўнік Круглік І.В.).

Па прадмету “Матэматыка” ў пераможцы выйшлі Якубенка Павел, вучань 10 класа Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ” (дыплом 2-й ступені, настаўнік Ануфрыева Г.Б.), Васілеўскі Міхаіл, вучань 8 класа Восаўскага ВПК “Дз/сад-БШ” (дып­лом 3-й ступені, настаўнік Беразоўская М.П.), Каспяровіч Анастасія, 11-класніца Каменскай СШ (дыплом 3 ступені, настаўнік Зябкін М.Д.).

У веданні астраноміі станоўча зарэкамендаваў сябе вучань 10 класа Брожскай школы Ілля Брэдус (дыплом 3-й ступені, настаўнік Нікітка І.Д.).

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у далейшым.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем