Темы

Дэлегацыя III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету наведала Бабруйскі раён. Наш фотарэпартаж

Дэлегацыя III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету наведала Бабруйскі раён. Наш фотарэпартаж

З 7 па 11 верасня ў нашай краіне праходзіў III Фестываль мастацтваў беларусаў свету. У яго мерапрыемствах, якія адбыліся ў розных рэгіёнах краіны, прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў з 19 краін: Арменіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Эстоніі. Усяго больш за 200 беларусаў замежжа прыбылі ў сталіцу нашай дзяржавы. Праграма фестывалю была сфарміравана з улікам юбілейных дат: 950-годдзя з дня заснавання беларускай сталіцы, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

10 верасня ў рамках фестывалю з творчым візітам дэлегацыі беларускіх дыяспар з г. Томска і Арменіі пабывалі ў Бабруйскім раёне. Урачыстая іх сустрэча адбылася ў в. Сычкава ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», дзе ўдзельнікаў мерапрыемства гасцінна, з хлебам-соллю і прывітальнымі песнямі сустрэлі артысты раённага Цэнтра культуры. Шаноўных гасцей павітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова. Пазнаёміўшы прысутных з праграмай візіту, Галіна Ігнацьеўна прапанавала прайсці да падножжа Кургана для ўскладзення кветак. Малодшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Людміла Ляўчэня правяла для гасцей невялікі экскурс у гісторыю стварэння галоўнай славутасці Бабруйшчыны і падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, звязаных з нашым раёнам. Знаёмства з гісторыяй і культурай Бабруйшчыны працягнулася падчас экскурсіі па горадзе на Бярэзіне з наведваннем Бабруйскага краязнаўчага музея. Затым беларускую дыяспару чакаў аграгарадок Міхалёва. Тут на ганку Міхалёўскага сельскага Дома культуры творчую дэлегацыю з абрадавымі песнямі сустракаў народны ансамбль народнай песні «Пярэзвы». Удзельнікі народнага ансамбля танца «Беларусь», стварыўшы жывы калідор, абсыпалі суайчыннікаў збожжам і манетамі, як даніна павагі сваіх каранёў.

У фае Дома культуры былі арганізаваны выставы-прэзентацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мая Бацькаўшчына”, дзе сваю дзейнасць прадставілі народны майстар Беларусі ганчар Юрый Боўда і метадыст Пятровіцкага Дома народнай творчасці Валянціна Гайшун са слуцкімі паясамі і плеценымі лапцямі, адбылася дэгустацыя нацыянальных беларускіх страў. Асаблівую цікавасць выклікаў у гасцей і майстар-клас, праведзены знакамітым ганчаром. На вачах у гледачоў кавалачак гліны ва ўмелых руках майстра ў адно імгненне ператварыўся ў вытанчанай формы глечык. Дырэктар установы культуры Аляксандра Тарасенка запрасіла гасцей наведаць этнаграфічны куток “Спадчына”, у якім сабраны старажытныя экспанаты — аддзенне, посуд, ткацтва, прадметы сялянскага побыту беларусаў.

Завяршылася святочнае мерапрыемства канцэртам творчых калектываў Бабруйскага раёна і ўдзельнікаў дэлегацыі. Перад міхалёўцамі і гасцямі ўрачыстасці выступілі вакальны маладзёжны ансамбль «Барвіначкі», вакальны ансамбль «Крыніца», салістка ансамбля «Медуніца» Алена Капылова — з Томска, вакальны ансамбль «Родныя карані» — з Арменіі, і нашыя артысты з «Пярэзваў» і «Беларусі». Падняўшыся на сцэну, Галіна Чарнова падзякавала прадстаўнікам беларускай дыяспары за цудоўны канцэрт, падтрымку беларускай культуры ў свеце, імкненне знаёміць з нацыянальным мастацтвам, папулярызаваць яго, і выказала ўпэўненасць, што творчае і чалавечае сяброўства паміж калектывамі працягнецца і ў далейшым. Усім удзельнікам фестывалю былі ўручаны сувеніры на памяць.

Алена БРАІЛІЦА. Фота аўтара.

Последние новости

Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

30 апреля 2024
Общество

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024