Темы

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

Пасяджэнне 4-й сесіі Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў прайшло сёння ў райвыканкаме. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, дэпутат Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Гацко.

Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі работы Маладзёжнага парламента першага склікання. Члены прэзідыума зацвердзілі даклады аб праведзенай рабоце кіраўнікоў трох камісій. Старшыня парламента Анастасія Гацко падзякавала маладым калегам за сумленную працу. Усім, хто садзейнічаў дзейнасці моладзі, уручыла лісты ўдзячнасці і сувеніры. Са свайго боку госці далі высокую ацэнку рабоце маладых парламентарыяў.

— Вялікі дзякуй усяму складу Маладзёжнага парламента першага склікання, які зарэкамендаваў сябе дзейснай, актыўнай, працавітай камандай, і асабліва старшыні Анастасіі Гацко, чые ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і мэтанакіраванасць паднялі работу нашага Маладзёжнага парламента на высокі ўзровень. Спадзяюся, што і каманда маладых парламентарыяў 2-га склікання будзе такой жа зацікаўленай у выніках сваёй работы, — адзначыла Таццяна Варанко.

Другой часткай работы прэзідыума стала абранне актыву і старшыні Маладзёжнага парламента на новы тэрмін паўнамоцтваў. На пост старшыні адзінагалосна абрана член Маладзёжнага парламента 2-га склікання, галоўны спецыяліст райвыканкама Вольга Гаўрыленя.

— Упэўнена, што і праца новага склікання маладых парламентарыяў будзе плённай, бо ў яго складзе зацікаўленыя, неабыякавыя да будучыні краіны людзі. А Бабруйскі раённы Савет дэпутатаў і далей будзе юнакам і дзяўчатам ва ўсім садзейнічаць, дапамагаць — падтрымліваць любую добрую ініцыятыву з вашага боку, — адзначыла Ірына Старавойтава.  

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

До встречи следующим летом! Завершил свою работу военно-патриотический лагерь «Родина»

18 июля 2026
Читать новость
Общество

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Могилевская таможня информирует: об изменении порядка заполнения графы 44 декларации на товары

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Комитет госконтроля проверил предприятие по производству изоляционных материалов

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

График мероприятий и планирование работы в регионах. Лукашенко заслушал доклад Крутого

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Как законно вернуть товар продавцу: сроки, чеки, бирки и упаковка

18 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем