Темы

Міхаіл Стрыжэўскі: «Поспех прыходзіць да тых, хто да яго імкнецца»

Міхаіл Стрыжэўскі: «Поспех прыходзіць да тых, хто да яго імкнецца»

Надзвычай ураджайным на перамогі па выніках раённага спаборніцтва стаў мінулы год для калектыву філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. На рахунку гаспадаркі тры першых месцы (“За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў”, “За павелічэнне вытворчасці нарыхтовак малака” “За павелічэнне вытворчасці мяса”), а таксама 3-е месца ў намінацыі “За вытворчасць зерня”. Гэтая прыемная нагода і стала прычынай для перадсвяточнага інтэрв’ю з дырэктарам філіяла Міхаілам Стрыжэўскім.

Міхаіл Мікалаевіч, за кошт чаго гаспадарка, якую вы ўзначалілі, выйшла ў перадавыя?

— Прычын некалькі, і першая з іх, што мне пашанцавала з камандай спецыялістаў, людзьмі высокапрафесійнымі і надзвычай адказнымі.

Каманда была ці вы стварылі?

— Каманда была, яна і засталася, нікога новага (усміхаецца) я з сабою не прывёў. Яшчэ адна прычына — калектыў у цэлым: механізатары, вадзіцелі, жывёлаводы, даяркі, іншыя занятыя ў галіне. Усе разумеюць, што працаваць трэба на сумленне, інакш не будзе выніку, а значыць і грошай. Прыйшлося, вядома ж, з людзьмі размаўляць, тлумачыць сутнасць сваёй пазіцыі. Правялі ў гэтых мэтах не адзін сход, прафесійныя вучобы, даводзілі важнасць выканання тэхналагічных патрабаванняў. Стварыць сапраўдны калектыў — работа нялёгкая, і ў нас гэта атрымалася. Цяпер кожны разумее, што ад яго непасрэднага ўнёску ў агульную справу напрамую залежыць ўласны дабрабыт. Заробак сярэднемесячны ў нас нядрэнны, таму кожны шануе сваё працоўнае месца. Паднялі таксама вытворчую дысцыпліну, тэхналагічную. Усё гэта, адно да аднаго, і склалася ў поспех.

Калі гаварыць пра малако, то ці толькі дысцыпліна і выкананне тэхналогій прывялі да нарошчвання яго аб’ёмаў?

— Не толькі. У жывёлагадоўлі шмат залежыць ад корму. 2015 год быў у гэтым плане, калі памятаеце, надзвычай складаным. Прыкладна такім жа выдаўся і 2016: зноў засуха, недахоп вільгаці для росту раслін, непаўнавартасны летні корм. Усё гэта адбілася на нашых паказчыках — да ўзроўню 2015 года малака атрымалі некалькі меней. Тым не менш, зрабілі ўсё магчымае, у тым ліку правялі на сваіх пасяўных плошчах эксперыменты, якія ўдаліся, — і стварылі трывалую кармавую базу на зімоўку 2016-2017 гадоў: 46,7 ц к.адз. на ўмоўную галаву. Акрамя таго, з дапамогай галаўнога прадпрыемства набылі да зімоўкі сучасны кормараздатчык — у рацыёне рагуль з’явілася якасна прыгатаваная кормасумясь. І сёння філіял прадае 8300-8500 кг малака штодзённа, удвая болей, чым некалькі год таму. Вядома ж, для нас гэта не мяжа, будзем удасканальваць вытворчасць і імкнуцца павялічыць паказчыкі. У гэтай сувязі хачу выказаць словы падзякі саветніку старшыні аблвыканкама Барысу Клешчукевічу, які неаднойчы наведваўся ў гаспадарку, дзяліўся вопытам, вучыў тэхналагічным правілам. Міхаілу Левакову — за слушныя парады, дзякуючы якім мы змаглі нарыхтаваць высокаякасны корм. Дырэктару галаўнога прадпрыемства Сяргею Анюхоўскаму — за паразуменне і гатоўнасць падтрымаць новую ідэю. Увогуле, заўсёды гавару калектыву і настройваю людзей на тое, што трэба вучыцца, удасканальваць веды па прафесіі. Стоячы на месцы, росту не дасягнеш. Тым болей цяпер, калі эканамічная сітуацыя патрабуе зніжэння затрат на вытворчасць.

Што скажаце пра мясную галіну?

— Тут адзначу, што мы, напэўна, першыя ў раёне прымянілі новую тэхналогію вырошчвання маладняку — на базе філіялу неаднойчы праводзіліся вучобы па гэтай тэме. У выніку захаванасць цялятак у нас практычна стопрацэнтная. Тут, вядома ж, вялікі дзякуй нашым ветурачам і тым, хто займаецца з жывёлай непасрэдна на фермах. Вынік іх работы відавочны — сёння гадавалых быкоў прадаем на мясакамбінат вагой 400 кг і болей.

Словам, наш калектыў настроены на працу, мы з аптымізмам глядзім у будучыню, бо поспех прыходзіць да тых, хто да яго імкнецца.

Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024