Темы

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

Справаздачна-выбарчы сход па выніках работы за 2019-2023 гады і пачатак 2024-га пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прайшоў на гэтым тыдні з удзелам старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза Валянціна Глекава. 

На парадку дня сходу стаялі такія пытанні як абмеркаванне работы прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за пяцігодку, выбары старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і рэвізійнай камісіі на наступны тэрмін паўнамоцтваў, выбары дэлегатаў на канферэнцыю Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза. Кожнае з вышэйзгаданых пытанняў было дэтальна абмеркавана і членамі пярвічнай арганізацыі зацверджана. Што датычыцца планаў, то яны, як адзначыла прафсаюзны лідар сацыяльнай установы Святлана Буднікава (адзінагалосна яе абралі старшынёй на новы тэрмін паўнамоцтваў), — у далейшай рабоце па паляпшэнні ўмоў працы і дабрабыту членаў прафсаюза.

— Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Каменскага дома-інтэрната — адна з найлепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, — адзначыў Валянцін Глекаў. Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза пажадаў пярвічцы дома-інтэрната далейшай плённай працы на карысць работнікаў сацыяльнай установы. Членаў прафсаюза заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць паслугі прафсаюзных здраўніц для адпачынку і аздараўлення і нагадаў пра ільготы, якімі дзеля гэтага можна скарыстацца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Состоялось очередное заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения Бобруйского района

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В ОАО «Невский-Агро» говорили о значении Дня народного единства

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вопросы профилактики производственного травматизма обсудили в Бобруйском районе

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем