Темы

«Што можа быць сям’і даражэй?»

«Што можа быць сям’і даражэй?»

Гэтае пытанне стала тэмай для абмеркавання на сустрэчы прадстаўнікоў зацікаўленых службаў з бацькамі раёна, якая прайшла ў Цэнтры падтрымкі сям’і і мацярынства “Покрыва” ў Бабруйску і была арганізавана раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам.

Мэтай сустрэчы стала фарміраванне ў дарослых асэнсаваных адносін да бацькоўства праз прыцягненне іх увагі да каштоўнасцяў сям’і, значнасці сямейных традыцый і ўстановак. Менавіта на апошнім засяродзіў увагу, звярнуўшыся да аўдыторыі, настаяцель храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Аляксій Палякоў. Ён заўважыў, што сям’я з’яўляецца асновай светабудовы і крыніцай любові і радасці для кожнага чалавека.
Псіхолаг Бабруйскай гарадской паліклінікі №1, Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства “Покрыва” Алена Палавінка расказала пра бацькоўскія ўстаноўкі і іх ролю ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцяў у дзяцей. Дзякуючы ёй, дарослыя не толькі пачулі шмат карыснай інфармацыі, але і на практыцы зразумелі розніцу паміж выбарам метадаў выхавання дзяцей, усвядомілі значнасць павышэння свайго выхаваўчага патэнцыялу.
Людміла Патапенка, урач па медыцынскай прафілактыцы Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прыцягнула ўвагу бацькоў да праблемы фарміравання ў непаўналетніх навыкаў уласнай гігіены, дала практычныя парады і рэкамендацыі адносна гэтага, адказала на хвалюючыя бацькоў пытанні. Тэму захавання здароўя, у тым ліку рэпрадуктыўнага, закранула ў сваім выступе ўрач-акушэр-гінеколаг БГП №2 Ганна Шэндрыкава.
Галіна Галацэвіч, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і суправаджаемага пражывання Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, давяла інфармацыю аб паслугах цэнтра па сацыяльнай падтрымцы сямей.
Пра галоўныя накірункі работы цэнтра “Покрыва” падчас экскурсіі распавяла Крысціна Навасёлава, намеснік дырэктара ўстановы. Яна пажадала бацькам захоўваць цеплыню сваіх сэрцаў, верыць у лепшае і выхоўваць дзяцей у радасці і дабрыні.
— Сустрэча прайшла ў цёплай, дабразычлівай атмасферы. Хочацца спадзявацца, што шчырыя ўсмешкі на тварах матуль, увага, з якой жанчыны ўспрымалі інфармацыю, — пацверджванне таго, што ўмацаванне сям’і — значная для іх тэма, а сама сям’я з’яўляецца крыніцай радасці, надзеі, самым каштоўным і незаменным у жыцці, — адзначыла дырэктар Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Ганчарова.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

30 апреля 2024
Общество

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

30 апреля 2024
Образование

Изменились сроки подачи заявлений для поступления в 10-й класс школ и гимназий

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024