Темы

Дыпломы — за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі

Дыпломы — за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі

Сямейны вакальны ансамбль Грыгор’евых з Бабруйшчыны прадставіў Магілёўскую вобласць на VI Рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, які прайшоў 13-15 мая ў Слоніме Гродзенскай вобласці.

Па выніках творчага конкурсу, у намінацыі “харавое мастацтва”, ён узнагароджаны Дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Гро­дзенскага аблвыканкама, Слонімскага райвыканкама і каштоўным падарункам — за пераемнасць і захаванне сямейных традыцый.
Непахіснае жаданне чара­ваць гледача сваім мастацт­вам і любоўю да песні стала для сям’і Грыгор’евых асновай жыцця і творчасці. Сямейны вакальны ансамбль існуе з 2019 года. У яго склад уваходзяць Валянціна Грыгор’ева (кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” раённага Цэнтра культуры), яе дачка Вольга Забашняя (кіраўнік дзіцячай эстраднай студыі РЦК), унучкі Алеся і Вера. Зрэшты, Алеся ўдастоена спецыяльнага дыплома і каштоўнага падарунка як самы юны ўдзельнік фэста.
— Ад удзелу ў рэспубліканскім фестывалі ўражанняў атрымалі безліч і ўсе прыемныя, — дзеліцца Валянціна Грыгор’ева. — Па-першае, жылі ў цудоўным месцы — аграгарадку Жыровічы. Па-другое, надзвычай насычанай была праграма: гэта і сам конкурс, і экскурсія ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, прагляд спектакля “Прымакі” ў Слонімскім драматычным тэат­ры, наведванне выставы “Творчая майстэрня сямейнага дабрабыту”, канцэрты з удзелам харэаграфічнага дзяржаўнага ансамбля “Белыя росы”, сямейнага дуэта ТЭО і Вольгі Рыжыкавай. Дый, увогуле, цудоўным было правесці час разам з сям’ёй, у прыгожым месцы, сярод людзей, ахопленых, як і мы, творчым натхненнем і любоўю да песні.

Запісала Алена КАРПЕНКА.
Фота з сямейнага архіва Грыгор’евых.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024