Темы

Будні галоўнага ветурача

Будні галоўнага ветурача

Сустракаючыся з жыхарамі Бабруйшчыны, працаўнікамі раённых арганізацый, не перастаеш здзіўляцца, як шмат людзей: іншых нацыянальнасцяў, рэгіёнаў Беларусі — у розныя часы і ў розным узросце — знайшлі тут другую радзіму і цяпер памнажаюць дабрабыт зямлі, якая дала прытулак, пускаюць на ёй карані. У ліку такіх і герой аповеду — Аляксандр Пятровіч Штыблер, галоўны ветэрынарны ўрач філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”.

Упершыню з Аляксандрам сутыкнулася гадоў некалькі таму, калі ён толькі перайшоў у “Варатынь” з ААТ “Неўскі-Агра”. Цяпер Аляксандр Штыблер — упэўнены ў сабе спецыяліст, які з гатоўнасцю дзеліцца прафесійнай кампетэнцыяй з калегамі. А ў мінулым годзе — прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
У цяперашняй пасадзе Аляксандр Пятровіч два з паловай сельскагаспадарчых сезоны. Усяго ж у “Варатыні” — тры гады. Да гэтага — амаль восем — аддаў “Неўскаму-Агра”.
У працяг тэмы гасціннасці бабруйскай зямлі заўважу, што нарадзіўся мой субяседнік у Казахстане. Адтуль родам яго бацька, маці — з Белгарадскай вобласці Расіі. Калі ў краіне, дзе жылі, пачаліся складанасці, сям’я Штыблераў у канцы 90-х па прыкла­дзе суседзяў пераехала ў Беларусь, у вёску Бярозаўка Слаўгарадскага раёна Магілёўшчыны, дзе Аляксандр пайшоў у 5 клас. Пасля заканчэння школы паступіў у Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — вывучыўся на ветэрынара. Стажыраваўся, працуючы па размеркаванні, у адным з сельгаспрадпрыемстваў Глускага раёна, там сустрэў і сваю “другую палавінку”.
Затым у біяграфіі Аляксандра была служба ў войску, дзе застаўся служыць па кантракце. Але пасля першага тэрміну, як кажа, прыняў рашэнне службу не працягваць: трэба было выра­шаць жыллёвае пытанне, ды вярнуцца да набытай мірнай спецыяльнасці. Так прыйшоў у ААТ “Неўскі-Агра”. У Кавалях маладая сям’я атрымала жыллё — добраўпарадкаваны дом, які з часам выкупілі ва ўласнасць.
Цяперашняе месца работы Аляксандра Пятровіча цалкам задавальняе.
— У Варатыні добрыя, працавітыя людзі, — кажа субяседнік. — І тое, што за сваю работу могуць атрымаць добрыя грошы, толькі павялічвае іх ступень адказнасці за абавязкі. Ад гэтага прасцей і ветэрынарнай службе. Тым болей што на зааветспецыялістаў гаспадарка штогод прырастае: у мінулым годзе два ветэрынарных урача прыйшлі, сёлета — два і заатэхнік-селекцыянер, таму ёсць з кім працаваць, выбудоўваць сістэму работы, аналізаваць яе, абмяркоў­ваць і знаходзіць рашэнне праблемам, калі ўзнікаюць.
Асабіста ў Аляксандра працоўны дзень ненармаваны — пачынае яго а палове на восьмую, заканчвае “па магчымасці”: у выпадку паталагічнага ацёлу каровы ці іншай надзвычайнай сітуацыі, якая здараецца, ён на ферме і ў начы. Жонка Алена, якая цяпер у дэкрэтным адпачынку з двухгадовым малодшым сынам (ёсць старэйшы 6-ці год і 12-гадовая дачушка), гэта становішча прымае: жывучы на вёсцы і тым болей з ветэрынарам, разумее спецыфіку і адметнасці работы ў сельскай гаспадарцы.
Немалая ў Штыблераў і хатняя гаспадарка. У ёй куры, парсюкі, 25 сотак агарода. “Хочацца, каб сям’я харчавалася натуральнымі прадуктамі, сёння важна клапаціцца пра сваё здароўе”, — кажа гаспадар.
Штодзень Аляксандр Пятровіч агледжвае ўсе шэсць вытворчых аб’ектаў філіяла: 4 — малочна-таварныя фермы і дзве — па дарошчванні маладняку і па адкорме буйной рагатай жывёлы. Таксама ў яго абавязках лячэнне гінекалагічных захворванняў у цялят і кароў на фермах “Варатынь”, “Доўгі Клін” і “Коўрын”. Расказваючы пра клопаты сённяшняга дня, заўважае, што з радасцю дачакаліся пашы: жывёла на выпасе аздараўляецца практычна на 80-90%.
З гатоўнасцю расказвае галоўны ветурач і пра “халодны” спосаб утрымання цялятак, якому ў “Варатыні” аддалі перавагу, прыйшоўшы да гэтага праз уласны вопыт. Праўда, як заўважае, і патрабаванні да яго адпаведныя — тэмпература таго ж самага малака ці вады для выпайкі абавязкова павінны адпавядаць тэхналагічнай. “Цяляці ды і ўвогуле жывёла баіцца толькі скразняку, а ў пластмасавых хатках яго няма, для гэтага прадугледжаны шторкі”, — расказвае і паказвае доктар. Засяроджвае ўвагу субяседнік таксама і на выпайцы цялят малозівам. Важна, як ён кажа, каб аператары па вырошчванні маладняку, начныя вартаўнікі своечасова выпаілі ім нованароджанае цялятка. Гэта неабходная і надта патрэбная працэдура: змяншае прыкладна на 90%
удзел ветэрынарнага ўрача ў вырошчванні жывёлы — зніжае сабекошт прадукцыі. “Мы паглыблена падыйшлі да гэтага, навучылі, заахвоцілі людзей — выніковая выпайка работнікам дададаткова аплачваецца. Абавязковы і кантроль. На трэція суткі тэстуем цяляці на ўтрыманне імунаглабулінаў, таму парушыць парадак, каб каму і хацелася, не атрымаецца. Дзякуючы кіраўніцтву філіяла гаспадарка забяспечана пад патрэбу неабходнымі лекамі, маецца нават іх запас, што немалаважна ў ветэрынарыі”, — кажа спецыяліст.
Ёсць у галоўнага ветэрынарнага ўрача і хобі — вырошчванне кралёў, якіх выкарыстоўвае сям’я зноў жа на ўласныя патрэбы, частуюць родных на святы. Звычайна святы мнагалюдныя, тым болей што непадалёк з некаторага часу жывуць бацькі Аляксандра Пятровіча. Маці працуе выхавацелькай у мясцовым дзіцячым садку, бацька слесарам на коўрынскай ферме.
…Знайшоўшы на Бабруйшчыне камфортныя ўмовы для пражывання, Аляксандр Пятровіч, як і яго родныя, аддзячваюць за гэта стваральнай працай.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024