Темы

Малады спецыяліст Валерыя Уржунцава: “Мяне ўсё задавальняе”

Малады спецыяліст Валерыя Уржунцава: “Мяне ўсё задавальняе”

Падчас сустрэч з маладымі спецыялістамі раённых устаноў і арганізацый карэспандэнты нашай рэдакцыі не прамінаюць магчымасці пагутарыць з юнакамі і дзяўчатамі, пацікавіцца іх справамі, бытавой уладкаванасцю, стаўленнем да першага працоўнага месца, планамі на перспектыву.

Сёння гэтыя пытанні мы задалі кіраўніку гуртка Каменскага сельскага клуба Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бабруйскага раёна Валерыі Уржунцавай. Зрэшты, дзяўчына прыняла ўдзел у раённым конкурсе “Сваёй прафесіяй ганаруся” і стала ўладальніцай адной з прэстыжных намінацый.

— У Бабруйскі раён я прыехала пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Выконваць працоўныя абавязкі была накіравана ў Каменскі сельскі клуб, дзе з’яўляюся загадчыкам гуртка, стварыла і вяду тры дзіцячыя творчыя калектывы.  Кіраўніцтва і калектыў Цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна, а таксама маё непасрэднае клубнае начальства сустрэлі мяне надзвычай ветліва. Кожны са свайго боку дапамог у арганізацыі працоўнага месца, у вырашэнні  бытавых пытанняў. Сельскі населены пункт, дзе працую, знаходзіцца побач з Бабруйскам, таму я пасялілася ў горадзе. Плата за здымную кватэру арганізацыяй, як і было абяцана, кампенсуецца.

Як творчы па натуры чалавек і ўладальнік такой прафесіі, я з задавальненнем пагадзілася з прапановай стаць удзельніцай народнага ансамбля танца “Беларусь”. Гэта дало магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці, цікава бавіць вольны час, значна пашырыла кола маіх знаёмстваў — зрабіла жыццё на новым месцы яшчэ больш утульным.

Таму ў цэлым мяне ўсё задавальняе — ёсць праца, добры калектыў, надзейныя сябры, цікавы занятак, магчымасць бачыцца з роднымі.   

Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем