Темы

Праўда жыцця Алеся Адамовіча

Праўда жыцця Алеся Адамовіча

Сёння, 3 верасня, на Бабруйшчыне адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з Дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Адамовіча — выдатнага пісьменніка, публіцыста, кінематаграфіста, грамадскага дзеяча, удумлівага, прынцыповага крытыка, які пакiнуў яскравы след у гісторыі беларускай літаратуры.

Ля помніка сусветна вядомага земляка на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша сабраліся намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Вяроўкін, начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак, выконваючы абавязкі старшыні Глушанскага сельвыканкама Таццяна Плоская, дачка віноўніка ўрачыстасці Наталля Адамовіч, члены Бабруйскага аддзялення літаратурнага Саюза “Полоцкая ветвь”, жыхары пасёлка і яго госці.
Як падкрэсліў Дзмітрый Вяроўкін, гэта значная падзея не толькі для Глушы, але і для ўсёй Беларусі. А бюст-помнік мысліўцу еўрапейскага маштабу — адзіны ва ўсім свеце.
Усклаўшы да яго кветкі, удзельнікі сустрэчы накіраваліся ў фае сельскага Дома культуры, дзе пазнаёміліся з тэматычнымі экспазіцыямі, прысвечанымі розным перыядам жыцця і дзейнасці аўтара знакамітых на ўвесь свет твораў. Некаторыя экспанаты выставы прадаставіла Наталля Адамовіч.
“Праўда жыцця Алеся Адамовіча” — пад такой назвай у зале сельскага ДК прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, падрыхтаваная работнікамі культуры раёна.
З цікаўнасцю прысутныя знаёміліся з відэарадам пра жыццёвы і творчы шлях Алеся Адамовіча, які пісаў для таго, каб усе ведалі пра вайну і ніколі не дапусцілі паўтарэння жахаў, што прайшлі чорнай рысай праз жыцці мільёнаў беларусаў. З асаблівым інтарэсам слухалі захапляльны аповед дачкі Алеся Адамовіча, якая падзялілася ўспамінамі пра брата і бацькоў, іх сяброў і паплечнікаў. Размова ішла аб тым, што ў пачатку 40-х гадоў Аляксандр быў у ліку падлеткаў, якія нароўні з дарослымі падзялялі цяжар ваеннага ліхалецця. Што вось ужо 28 гадоў як Аляксандра Міхайлавіча не стала, але засталася найвялікшая спадчына — выдатныя кнігі, чытаць якія часам вельмі цяжка з-за рэальнасці, што літаральна пранізвае душу: “Вайна пад стрэхамі”, “Хатынская аповесць”, “Я з вогненнай вёскі”, “Карнікі”, “Блакадная кніга” і іншыя.
У працэсе шчырай размовы прысутныя звярталіся да дачкі знакамітага пісьменніка з пытаннямі, у тым ліку асабістага плану. Некаторыя мясцовыя жыхары паважанага ўзросту ў прыватных размовах пасля ўрачыстасці ўспаміналі пра сям’ю Адамовічаў і іх сына — адну са слаўных старонак гісторыі населенага пункта, у якім ім разам пашчасціла жыць.
Наталля Аляксандраўна выказала вялікую ўдзячнасць арганізатарам мерапрыемства і ўсім, хто гэтак жа, як і яе бацька, любіць родную зямлю, свой народ і сваю краіну, беражліва захоўвае памяць пра мінулае, пра подзвіг землякоў. Цёплыя словы адрасавала Бабруйскаму райвыканкаму, сельвыканкаму, усім добрым людзям, якія ствараюць і падтрымліваюць у Глушы аб’екты гонару, такія, як, напрклад, крэатыўны прыпыначны пункт з выявай Алеся Адамовіча.
Значнасць падзеі надавалі вершы, мелодыі і песні, адпаведныя тэме сустрэчы, якія гучалі са сцэны ў гэты насычаны гістарычнымі ўспамінамі дзень.
Тэкст і фота Іны БАГДАНОВІЧ.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024