Темы

Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным “уроку”

Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным “уроку”

Святочны “ўрок” “З Днём настаўніка”, тэмай якога стала віншаванне педагагічных работнікаў Бабруйскага раёна з прафесійным святам, а мэтай — падарыць зарад бадзёрасці людзям, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе служэння асвеце, навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення, прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры. 

Звярнуўшыся да работнікаў галіны, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак засяродзіла ўвагу на значнасці прафесіі педагагічнага работніка. Ад сябе асабіста і ад райвыканкама падзякавала ўсім за вялікую, праведзеную да навучальнага года работу, пажадала плённай працы, высокіх дасягненняў у навучанні, цудоўнага настрою, мірнага неба і здароўя. Асобна павіншавала ветэранаў галіны, чый вопыт найлепшым чынам садзейнічае дасягненню галоўнай мэты — выхаванню ўсебакова адукаванай, гарманічнай асобы. Падбадзёрыла маладых спецыялістаў, чый педагагічны шлях толькі пачаўся. Уручыла педагогам заслужаныя ўзнагароды.

Цёплыя словы пажаданняў і падзякі адрасавалі настаўніцтву таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Кожны з іх удастоіў узнагарод найбольш актыўных удзельнікаў прафсаюзнага руху.

Арыгінальна павіншаваў педагогаў раёна Бабруйскі гаррайаддзел па НС, з якім установы адукацыі цесна супрацоўнічаюць — інспектар БГРА НС Яўген Тоўсцік выканаў для прысутных цудоўную песню. Надзвычай захапляльным і шчырым атрымаўся канцэрт, падрыхтаваны Цэнтрам творчасці Бабруйскага раёна і самімі настаўнікамі, якія ў каторы раз пацвердзілі, што ў адукацыю прыходзяць крэатыўныя, творчыя, таленавітыя людзі. І, вядома ж, вялікае задавальненне атрымалі педагогі ад віншавання дзяцей — тых, да каго штодня ідуць на ўрокі, чыімі клопатамі і турботамі бясконца жывуць, каму не толькі перадаюць веды, але закладваюць жыццёвыя арыенціры.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.  

Последние новости

Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024