Темы

Камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме заклікае вяскоўцаў не паліць сухую расліннасць

Камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме заклікае вяскоўцаў не паліць сухую расліннасць

Тэма палаў сухой расліннасці, спальвання смецця з надыходам вясны надзвычай актуальная. Людзі займаюцца прыбіраннем дваровых, калядамавых тэрыторый, прысядзібных надзелаў і, па не надта добрай звычцы, пазбаўляюцца ад непатрэбшчыны пасродкам агню. Між тым, калі спальванне смецця, пры строгім выкананні правілаў бяспекі: безветраным надвор’і, аддаленасці ад збудаванняў, наяўнасці сродкаў супрацьпажарнай бяспекі і несупыннага кантролю за вогнішчам, у прынцыпе, не забаронена, то паліць сухую расліннасць катэгарычна нельга. Наступствы апошняга — не толькі ўнушальныя штрафы, але і, як часта здараецца, — гібель людзей.

Пра тое, як папярэдзіць трагедыю, як правільна абыходзіцца са смеццем, спальваць яго, жыхарам раёна шмат інфармацыі падаецца падчас сустрэч у працоўных, навучальных калектывах, на сельскіх сходах, праз раённую газету “Трыбуна працы”, сайты рэдакцыі і райвыканкама.

— Работнікам сельгасарганізацый пра бяспеку жыццядзейнасці даводзім у тым ліку на Днях жывёлавода, якія праводзяцца звычайна з удзелам прадстаўнікоў Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, — разказаў намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.  

Пра гэта, з яго слоў, учора вялася размова і на пасяджэнні створанай пры райвыканкаме Камісіі па надзвычайных сітуацыях, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Дымша. “Увага членаў камісіі была засяроджана на мерах, накіраваных на папярэджанне палаў сухой расліннасці на тэрыторыі раёна, у тым ліку ўзмацненне і без таго шырокага інфармаванння насельніцтва пра гэта”, — заўважыў ён.  

Ад імя камісіі Аляксандр Кісялёў папрасіў вяскоўцаў, работнікаў раённых арганізацый быць надзвычай пільнымі падчас веснавой уборкі тэрыторый. Выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі ў час спальвання смецця, не дапускаць палаў сухой расліннасці, дарослым дзецям паклапаціцца пра састарэлых бацькоў (засяродзіць іх увагу на мерах бяспекі, самім паўдзельнічаць у навядзенні парадку на бацькоўскіх падворках). Калі ўсё ж сітуацыя выйшла з-пад кантролю, памятаць, што жыццё — найвялікшая каштоўнасць, прадпрыняць усе неабходныя меры па забеспячэнні ўласнай бяспекі, звярнуцца за дапамогай да суседзяў, выклікаць ратавальнікаў па тэлефонах 101 ці 112.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем