Педагогі пацвердзілі прафесійнае майстэрства
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Брожскай сярэдняй школы Ірына Міхайлаўна Жураўлёва стала пераможцай абласнога конкурсу “Эфектыўная мадэль метадычнай работы” — заваявала два дыпломы 2-й ступені ў намінацыях “Апісанне сістэмы метадычнай работы ва ўстанове адукацыі” і “Распрацоўка метадычнага мерапрыемства з педагогамі”.
Конкурс праводзіўся для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўшчыны.
А настаўніца нямецкай мовы гэтай жа школы Марына Мікалаеўна Валадзько стала ўладальніцай дыплома 3-й ступені V Міжнароднага фестывалю прафесійнага майстэрства педагогаў “Спазнанне ў сатворчасці”.
Алена КАРПЕНКА.