Темы

Паклапаціцца пра чысціню насення трэба сёння

Паклапаціцца пра чысціню насення трэба сёння

Відавыя і гатункавыя праполкі праводзяць у раённых сельгасарганізацыях у гэтыя дні. Работа значная: засмечаныя пасевы не толькі зніжаюць гатун­­­­­­кавыя якасці насення, але і пагаршаюць таварныя якасці прадукцыі. У некаторых гаспадарках на дапамогу паляводам прыйшлі школьнікі — удзельнікі сельскагаспадарчых атрадаў.

— Адпаведныя праполкі адносяцца да прамых мер барацьбы з засмечваннем пасеваў. Часта гэта адзіная мера павышэння гатункавай чысціні, бо падчас сартавання пазбавіцца ад відавой і гатункавай прымясі практычна немагчыма, — кажа начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін Сяргей Казяба. І ўдакладняе, што для насенневодства найбольш шкоднае гатункавае засмеч­ванне, падчас якога адбываецца прымешванне іншых разнавіднасцяў і гатункаў таго ж віду: у такім выпадку цяжэй заўважыць прымясь і пазбавіцца ад яе. Для барацьбы праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы (якія папярэджваюць засмечванне) і прамыя меры — праполкі.

Апошнія праводзяць у фазе, калі ў масе асноўнай культуры ці гатунку добра бачныя прымясі. Прычым, гатункавыя, як заўважаюць спецыялісты, лепей праводзіць двойчы: пасля калашэння ці вымётвання і ў пачатку васкавой спеласці зерня.

— Пачынаюць відавую праполку з пасеваў на насенне, — адзначае Сяргей Анатольевіч. — Патрабаванні да іх чысціні высокія. Да прыкладу, у пшаніцы першай рэпрадукцыі на адзін кілаграм зерня дапускаецца не болей за 20 зярнятак іншых відаў культурных раслін. Найперш праполка право­дзіцца на азімых пасевах, якія першымі выспяваюць і выкалошваюцца — прымясь раней становіцца заўважнай. І толькі пасля на пасевах ярыны, якія і самі па сабе меней засмечаныя прымяссю.

Праполкі выконваюцца меха­нічным спосабам — х­о­дзячы па пасевах, работнікі зразаюць мяцёлкі або цалкам вырываюць каласкі-шкоднікі. Школьнікі, якія да гэтай работы прыцягваюцца, атрымоўваюць за працу адпаведную плату.

У далейшым кожная партыя насення правяраецца на пасяўныя якасці, адным з паказчыкаў гэтага якраз-такі і з’яўляецца яго чысціня — адсутнасць пустазелля, відавой и гатункавай прымясі. Калі партыя насення з парушэннем нормаў прымясі, то такі пасяўны матэрыял прызнаецца некандыцыйным і не выкарыстоўваецца ў пасяўных мэтах. Апошняе яшчэ раз пацвярджае значнасць работы па выдаленню каласкоў. А каб яна не была дарэмнай, у гаспадарках, па словах спецыяліста, павінны надзвычай уважліва падыйсці да ўсяго працэсу ўборкі зерня — прафілактычных мер. У прыватнасці, абкасіць насенныя пасевы перад уборкай. Сеялкі, жаткі, камбайны, сартоўкі ды іншыя насеннеачы­шчальныя комплексы да пачатку работы пільна ачысціць ад насення папярэдняй расліны — шчоткамі, венікамі, прадуваннем мяхамі, уключэннем машын на халасты ход цягам 5-10 хвілін. Намалочаныя першыя два бункеры зерня высыпаць на фураж. Тое ж самае падчас прасушвання. Першае зерне — на фураж ці да харчовага, патрабаванні да якіх не такія жорсткія.

Арганізаваць і пракантраляваць вышэйпералічаныя меры — задача, па словах Сяргея Казябы, аграномаў, спецыялістаў галіны. Ад таго, наколькі сумленна ў час уборкі падыдуць у гаспадарках да выканання папераджальных мер, будуць залежаць аб’ёмы відавых і гатункавых праполак у наступным сезоне. Цяпер жа ўсе раённыя гаспадаркі на прадмет неабходнасці ў праполках інспекцыяй абследаваны. Тыя, каму выдадзены рэкамендацыі, працуюць па іх. На сёння ў асноўным завершаны відавыя праполкі азімай пшаніцы. Выключэнне — СВК “Гігант”, дзе аб’ёмы даволі значныя (элітнае насенне прызначаецца для рэалізацыі). Цалкам завяршылі праполкі ў ААТ “Харчавік-Агра”. Працягваюць у ААТ “Міхалёўская Ніва” — тут таксама задзейнічаны школьнікі. Актыўна працуюць у БААТ “Аграмашсэрвіс”. Гаспадаркі, дзе пасеялі эліту і выканалі папераджальныя меры, абыходзяцца без відавых праполак (ААТ “Неўскі-Агра”). Гэтак жа, як і тыя, дзе рэпрадукцыя нізкая і на наступны год патрабуецца абнаўленне элітай (ААТ “Саўгас Кісялевічы”).

Што да інспекцыі, то яе спецыялісты ўжо пачынаюць маніторыць насенныя пасевы яравых культур на прадмет засмеча­насці прымяссю, каб, пры неабход­насці, своечовава ўказаць гаспадаркам на праблему, а тым — своечасова адрэагаваць на яе.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024