У Бабруйскім раёне выбралі “Вучня года”
Гэтага пачэснага звання ўдастоена вучаніца Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ” Вікторыя Гашко. Усяго ж у інтэлектуальным спаборніцтве, якое прайшло на базе Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” і стала сапраўдным святам для прысутных, прыняло ўдзел 5 школьнікаў.
Акрамя Вікторыі, на званне “Вучань года” заслужана прэтэндавалі Мікіта Гацук з Гарбацэвіцкай СШ, Ганна Рабава з Туголіцкай СШ, а таксама Марк Мароз з Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” і Ганна Гарбачэўская з Каменскай СШ.
Падрабязнасці ў бліжэйшым выпуску “раёнкі”, а зараз – наш фотарэпартаж.
Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.