Темы

Раённыя педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

Раённыя педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

Сёння педагогі раёна сабраліся на традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю. Яе тэмай сёлета стала “Развіццё раённай сістэмы адукацыі: ад дзяржаўнай стратэгіі да педагагічных практык”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі ветэраны педагагічнай працы, у якасці ганаровых гасцей прысутнічалі адказныя работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім.

Якіх вынікаў дасягнула раённая адукацыя ў папярэднім навучальным годзе, і якія асноўныя задачы пастаўлены перад настаўніцтвам у 2020-2021-ым — распавяла начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Стэльмак. Алеся Сяргееўна, а таксама Аляксандр Сухадольскі і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко ўручылі ўзнагароды калектывам і педагогам, чыя прафесійная дзейнасць дасягнула найлепшых вынікаў у розных накірунках, чый унёсак у падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да школы аказаўся найбольш відавочным. Узнагароды настаўнікі атрымалі і ад прафсаюзных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў.

Не абыйшлі ўвагай на ўрачыстасці маладых педагогаў, для каго дзень 1 верасня стане адлікам прафесійнай дзейнасці — іх у раённыя школы прыбыло 18 чалавек (для параўнання, у мінулым годзе 8).

З улікам таго што жнівеньская канферэнцыя — гэта найперш свята, для яе ўдзельнікаў была наладжана цудоўная канцэртная праграма.

Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Официально

Более 750 тыс. рублей из спецфонда Президента направят на поддержку одаренной и талантливой молодежи

22 июля 2026
Читать новость
Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем