Темы

Раённая адукацыя: што зроблена і што наперадзе

Раённая адукацыя: што зроблена і што наперадзе

Гэтым часам раённыя ўстановы адукацыі актыўна рыхтуюцца да сустрэчы з дзецьмі ў новым навучальным го­дзе: рамантуюць унутры і звонку будыніны ўстаноў, добраўпарадкоўва­юць тэрыторыю, набываюць новыя мэблю, посуд, аргтэхніку. Гэта калі гаварыць агулам. У разрэзе ж — у адміністрацыі кожнай установы свой клопат і план, у адпаведнасці з якім у садках і школах ажыццяўляюць адзін за другім пазначаныя пункты. Між тым немалая работа па паляпшэнні ўмоў навучання, забеспячэнні бяспекі дзетвары і дарослых праведзена, па словах начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алесі Стэльмак, у мінулым і папярэднія гады. Але пра ўсё па парадку…

— Алеся Сяргееўна, колькі ў раёне ўстаноў адукацыі, а таксама дзяцей, якія іх наведваюць?

— У раёне функцыянуе 24 установы, сярод іх 13 — агульнай сярэдняй адукацыі, 7 устаноў, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі, а таксама Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна і аздараўленчы лагер “Бабраня-2010”. Дзейнасць усіх гэтых устаноў накіравана на стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнага асяродку, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, фарміраванне сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў у адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі нацыянальнай сістэмы адукацыі, запытам навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Што да колькасці дзяцей, то іх, па стане на 1 верасня мінулага года, у раённых школах навучалася 1319 чалавек, дашкольныя ўстановы наведвала 380 выхаванцаў. У новым навучальным годзе плануецца 1301 навучэнец і 393 выхаванцы.

— У сувязі з нешматлікасцю дзяцей у некаторых установах ці не стаяла пытанне закрыцця ці рэарганізацыі апошніх — такое мела месца, і не толькі ў нашым раёне?

— Ні рэарганізацыі, ні ліквідацыі ўстаноў адукацыі не праводзілася і ў надыходзячым вучэбным годзе не плануецца.

— Дзяцей з аддаленых вёсак да школ, як ведаю, падвозяць. Наколькі вырашана гэтае пытанне?

— Тут праблем няма — усіх дзяцей своечасова падвозім. У гэтых мэтах, а таксама ў мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і мола­дзевая палітыка на 2016-2020 гады” ў мінулым годзе раён папоўніўся 2 школьнымі аўтобусамі і адной адзінкай ізатэрмічнага транспарту для арганізацыі своечасовага падвозу харчовых прадуктаў.

— На што яшчэ пабагацелі раённыя ўстановы адукацыі ­за апош­­нія гады?

— Штогод абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база нашых устаноў. Вучэбныя кабінеты папаўняюцца камп’ютарамі і інтэрактыўнымі сэнсарнымі сістэмамі. За кошт сродкаў рэспуб­ліканскага бюджэту ажыццяўляецца цэнтралізаваная пастаўка вучэбнага абсталявання. Так, у мінулым го­дзе Каменская сярэдняя школа і Цялушскі ВПК “Дзіцячы сад-СШ” зай­мелі кабінеты хіміі (шафы і парты). Сёлета ў чатыры ўстановы адукацыі: Каменскую, Гарбацэвіцкую, Туркоўскую сярэднія школы і Хімоўскі ВПК “Дзіцячы сад-СШ” паступілі кабінеты біялогіі — зноў жа за сродкі рэс­публіканскага бюджэту. Традыцыйна абнаўляем спартыўны інвентар. У 2019 годзе на гэтыя мэты было патрачана са сродкаў мясцовага бюджэту звыш 56 тысяч руб­лёў, у першым паўгоддзі сёлетняга за абласныя сродкі набыта 40 камплектаў лыжнага інвентару на агульную суму 6375,20 рублёў.

— І, напэўна, не абыхо­дзіцца без вялікіх і малых рамонтаў?

— Так. У мінулым годзе пасля праве­дзенага капітальнага рамонту і мадэрнізацыі ўве­дзена ў эксплуатацыю Туголіцкая сярэдняя школа. Гэтым часам праводзім конкурс на выбар падрадчыка па падрыхтоўцы праектна-сметнай дакументацыі аб’екта “Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй спартыўнай залы” ў Туголіцкай СШ. У мінулым годзе ў Цялушскім ВПК усталявана новая агароджа. Праведзены цякучыя рамонты мяккага даху ў 5 установах, інструментальнае абследаванне будаўнічых канструкцый і інжынерных сетак Каменскай СШ на прадмет правядзення капітальнага рамонту і мадэрнізацыі пабудовы.

Заўважу, што на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года ў раённым бюджэце прадугледжана 121 тысяча рублёў, у тым ліку 100 — для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 21 тысяча рублёў — для ўстаноў дашкольнай адукацыі. У сувязі з чым набыта неабходная мэбля на суму звыш 12 тысяч рублёў, сталовы посуд на суму болей за 3 тысячы рублёў, пасцельныя прыналежнасці на 4 700 рублёў. На сёння ўжо праве­дзены цякучыя рамонты ўнутраных памяшканняў усіх устаноў адукацыі. Выконваюцца рамонты сцен і столі спартыўных залаў і лесвічных пралётаў у Каменскай, Варатынскай, Туркоўскай сярэдніх школах і дзіцячым садзе аг. Кавалі. Арганізавана работа па замене аконных праёмаў у Варатынскай СШ, Ленінскім і Хімоўскім ВПК, па аднаўленні душавых пры спартыўных залах, памяшканняў харчблокаў для выканання работнікамі правілаў уласнай гігіены — у Бортнікаўскім ВПК

“Яслі-сад-сярэдняя школа”, Варатынскай і Брожскай сярэдніх школах, а таксама ў дзіцячым садзе п. Брожа. У мэтах рэалізацыі плана мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў харчавання ва ўстановы адукацыі набыта 4 лядоўні, 13 вытворчых сталоў, 4 стэлажы, 7 мыйных ваннаў і іншае неабходнае.

Да новага навучальнага года прыве­дзены ў парадак школьныя стадыёны, спартыўныя збудаванні, прылягаючая тэрыторыя. У шэрагу ўстаноў праве­дзены работы па рамонту вентыляцыйнай сістэмы.

— Напэўна, шмат і нябачнай для наведвальнікаў работы?

— Так. Гэтым часам право­дзіцца гідраўлічнае выпрабоўванне сістэм ацяплення, паверка цеплалічыльнікаў, водамераў, падключэнне электрапліт ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у адпаведнасці з патрабаваннем. Вя­дзецца рамонт сістэм ацяплення ў яслях-садзе аг. Кавалі, дзіцячым садзе пас. Брожа, у Варатынскай СШ. Ажыццяўляецца замена катлоў на цвёрдым паліве ў дзіцячых садах вёсак Каменка, Гарбацэвічы і іншае.

— Мець утульныя кабінеты, добра абсталяваныя спартыўныя залы, безумоўна, цудоўна: гэта стымулюе маленькіх грамадзян да навучання, педагогам аблягчае дасягненне асноўных пастаўленых перад імі задач — выхаваць і навучыць. Але не меней важным (калі не болей) з’яўляецца забеспячэнне бяспекі дзяцей у месцах іх знаходжання. Што ў гэтым плане зроблена і робіцца ў раённых установах адукацыі?

— Пачну з таго, што ўсе ўстановы адукацыі агароджаны. У мэтах бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму забяспечана іх цэласнасць, устаноўлена запорнае абсталяванне на ўваходных
дзвярах. Усе ўстановы абсталяваны кнопкамі трывожнай сігналізацыі, Бортнікаўскі ВПК яшчэ і сістэмай відэаназірання. Ва ўсіх установах, як і ў папярэднія гады, арганізаваны прапускны рэжым. У мэтах выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы ўсе ўстановы абсталяваны сучаснымі сістэмамі пажаратушэння, апавяшчэння людзей пра на­дзвычай­­ную сітуацыю, аўтаматычнай пажарнай сіг­налізацыі. Супрацьпажарны інвентар, пярвічныя сродкі пажаратушэння, сістэмы водазабеспячэння, вентыляцыі, пажарныя краны, электраабсталяванне спраўныя. Дзверы эвакуацыйных выхадаў ва ўсіх установах забяспечаны замкамі, якія лёгка адчыняюцца. Такім чынам, зроблена ўсё магчымае, каб працэс выхавання і навучання дзяцей быў не толькі цікавым і якасным, але і бяспечным.

Да слова
Год ад году паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне раённых устаноў адукацыі. Пачынаючы з 2014 года, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту цэнтралізавана паступае вучэбнае абсталяванне: у 2014-м — кабінет фізікі (набор мэблі) у Глушанскі ВПК «Дз/сад-СШ», у 2019-м — кабінеты хіміі ў Каменскую СШ і Цялушскі ВПК «Дз/сад-СШ» (у іх складзе і мультыборды), 3 інтэрактыўных сэнсарных сістэмы: у Брожскую і Туголіцкую сярэднія школы, Глушанскі ВПК «Дз/сад-СШ». У 2020 годзе — вучэбнае абсталяванне для кабінетаў біялогіі ў Туркоўскую, Гарбацэвіцкую сярэднія школы, Осаўскі і Хімоўскі ВПК «Дз/сад-СШ».
На працягу 2018/2019 навучальнага года часткова заменены аконныя блокі ў 4-х установах адукацыі, уваходныя групы — у 2-х установах, выкананы рамонт даху ў Ленінскім і Хімоўскім ВПК.
Рэалізуецца план мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў харчавання на 2018-2020 гады — набыта 31 адзінка тэхналагічнага і 12 адзінак халадзільнага абсталявання і іншае неабходнае.
У мэтах удасканалення арганізацыі адукацыйнага працэсу па прадмеце «Працоўнае навучанне» набыты швейныя машынкі.
Пастаянна абнаўляецца парк аўтобусаў для падвозу дзяцей. Набыта адзінка ізатэрмічнага транспарту для своечасовай дастаўкі харчовых прадуктаў.
У 2017 годзе ў Глушы ўведзены ў эксплуатацыю жылы дом для сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі. У 2019-м — завершаны капітальны рамонт і мадэрнізацыя Туголіцкай СШ.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.
На фота к матэрыялу – адзін з адрамантаваных кабінетаў Хімоўскага ВПК.

Последние новости

Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024