Темы

Прафсаюзы на варце здароўя

Прафсаюзы на варце здароўя

У сувязі з актуальнай на сёння, хвалюючай грамадскасць тэмай каронавірусу нашы карэспандэнты сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК зрабілі рэйды ў раённыя сельгасарганізацыі, каб пракантраляваць (з боку рэдакцыі — пацікавіцца) прадпрынятымі там мерамі па прафілактыцы хваробы, а разам з тым адносінамі членаў калектываў да выканання правілаў бяспекі, прапанаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ва ўмовах распаўсюджвання віруса.

У пункце для прыгатавання абедаў працаўнікам палёў ААТ “Міхалёўская Ніва” загадчыца сталовай (яна ж повар) Марыя Мікалаеўна Мухаметава і работнік на развозцы абедаў Валянціна Іванаўна Шынкарэнка, даведаўшыся пра мэту нашага прыезду, літаральна з парога павялі паказваць, якімі сродкамі дэзінфекцыі забяспечаны, калі і як іх прымяняюць.

— Абедаў штодня гатуем прыкладна для 20 работнікаў, — кажа загадчыца. — Каб накарміць людзей своечасова (палі раскіданы на вялікай адлегласці), у дарогу збіраемся ўжо а 11-й гадзіне. Імкнемся гатаваць не толькі сытна, але і смачна. Работа ў хлопцаў нялёгкая, хочацца, каб атрымалі асалоду.

Меню работнікі сталовай разнаста­яць. У дзень нашага прыезду, да прыкладу, прапаноўваліся рыбны суп, каша са смажанай курыцай, гарбата і свежыя булачкі. Да таго ж, да сёлетняга земляробчага сезону, як тут паведамілі, гаспадарка набыла новы посуд для сталовай і кухні, што не толькі дало новыя магчымасці для гатоўкі, але і палепшыла, што немалаважна, эстэтычны выгляд страў.

— Людзі сталі больш уважлівымі да гігіены харчавання, — падключаецца да размовы Валянціна Шынкарэнка. — З разуменнем, што гэта ў іх жа інтарэсах, ставяцца да неабходнасці выкарыстоўваць сродкі дэзінфекцыі. Здараецца, першымі нагадваюць пра гэта. Алгарытм просты — памыць рукі, апрацаваць антысептыкам і толькі пасля атрымаць абед. Тое самае раб­лю і сама, на раздачы выкарыстоўваю аднаразовыя пальчаткі, ёсць засцерагальная маска. Усе разумеюць сур’ёзнасць сітуацыі з каронавірусам, падчас абедаў нават адыходзяць адзін ад аднаго на бяспечную адлегласць.
Дэз- і санітарныя сродкі адразу на ўваходзе сустракаем у адміністрацыйнай пабудове ААТ “Неўскі-Агра”. Паўсюль яны і ў сталовай гаспадаркі.

— Праблему ўспрынялі надзвычай сур’ёзна, — кажа выконваючы дырэктар ААТ Аляксандр Аляксандравіч Атрохаў. — Набылі ў немалым аб’ёме на бабруйскім заво­дзе біятэхналогій дэзсродак для забеспячэння ім усіх нашых аб’ектаў. Робім усё, каб людзі маглі і да работы, і пасля працоўнага дня засцерагчы сябе. Да таго ж сёння прынялі заяўку ад мясцовай медустановы, якая абслугоўвае падчас неабходнасці нашых працаўнікоў — ім дапаможам з набыццём дэзсродкаў і іншага неабходнага. Вядзем тлумачальную работу ў калектыве, чаму неабходна засцярога і як гэта рабіць правільна.

Зрэшты, якраз падчас нашага наведвання было паднята пытанне, ці дапускаць да працы жывёлавода, чый блізкі родзіч вярнуўся з-за мяжы і якому паказана на працягу 14 дзён сама­ізаляцыя. Адказ дадзены катэгарычны — не.

Па словах лідара раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Надзеі Дудаль, упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў АПК, у адпаведнасці з рэкамендацыяй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, выдадзены загад “Аб прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі”. На яго падставе, у мэтах папярэджання распаўсюджання інфекцыі, выкліканай каронавірусам, а таксама для прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, раённым арганізацыям АПК рэкамендавана распрацаваць распараджэнні адносна прыняцця мер аб выкананні патрабаванняў бяспекі і аховы працы на працоўных месцах, абмежаваць правя­дзенне масавых мерапрыемстваў, забяспечыць інфармаванне насельніцтва аб мерах прафілактыкі распаўсюду вострых рэспіраторных вірусных інфекцый пасродкам размяшчэння нагляднасці на інфармацыйных стэндах, правесці тлумачальную работу ў арганізацыях з выкарыстаннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Беларусі і інш.

— Такія распараджэнні ў кожнай сельгасарганізацыі распрацаваны. І ўжо сёння можна сказаць, што наймальнікі сур’ёзна паставіліся да выклікаў часу — у адміністрацыйных пабудовах, на жывёлаводчых аб’ектах, машынных дварах, на пунктах прыгатавання ежы ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра”, дзе мы пабывалі, маецца інфармацыя аб хваробе, выкарыстоўваюцца сродкі аховы. Для арганізацый са складаным фінансавым становішчам, у прыват­насці ААТ “Стасеўка”, “Саўгас Кісялевічы”, дэз­рэчывы ад бабруйскага завода біятэхналогій набыты за сродкі раённай прафсаюзнай арганізацыі, —
адзначыла яна.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу: старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль і памочнік повара ААТ «Міхалёўская Ніва» Валянціна Шынкарэнка.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем