Темы

«Ад Плёсаў… на ўсю Беларусь!»

«Ад Плёсаў… на ўсю Беларусь!»

У цэнтральнай бібліятэцы ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна” вусным часопісам “Ад Плёсаў…на ўсю Беларусь” быў дадзены старт шматлікім мерапрыемствам літаратурнага марафону “Пясняр зямлі Бабруйскай”.

Ён прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка і перакладчыка Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980), ганаровага грамадзяніна Бабруйскага раёна (1998). Мерапрыемства прайшло 15 студзеня з вучнямі старэйшых класаў Каменскай СШ і членамі клуба “Узрост”.

Як расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Жана Плышэўская, праграму вуснага часопіса склалі розныя старонкі аб дзіцячых гадах паэта, няпростым жыццёвым шляху Мікалая Якаўлевіча, які перажыў і нямецкі палон, і савецкія рэпрэсіі, і хваробы, і голад, і працы ў шахтах Рура і Данбаса, аб родных вобразах малой радзімы і інш.

Бібліятэкары прачыталі ўрыўкі з паэтычных і празаічных твораў пісьменніка і далі магчымасць падлеткам праслухаць аўдыязапіс верша паэта “Адлёт жураўлёў”. Завяршылася мерапрыемства слайд-прэзентацыяй “Бацькаўшчына светлая мая”, якая змяшчала асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка.

Да вуснага часопіса была падрыхтавана тэматычная паліца “Пясняр бабруйскай зямлі”.

Літаратурны марафон працягваецца.

Ул. інф.

Последние новости

Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Чтобы специалисты, прибывающие на первое рабочее место, чувствовали себя комфортно

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Дополнительный прием в военные вузы: Бобруйский военкомат приглашает абитуриентов

21 июля 2026
Читать новость
Актуально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Автовладельцы в Беларуси смогут пройти техосмотр ночью

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем