Уладзімір Гацко сустрэўся з выбаршчыкамі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко сёння правёў прыём грамадзян. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла ў Бабруйскім райвыканкаме.
За садзеяннем у вырашэнні праблемных пытанняў да дэпутата звярнуліся як бабруйчане, так і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Пытанні датычыліся розных сфер жыццядзейнасці, у тым ліку медыцыны.
Падрабязнасці гэтага, а таксама аб размове дэпутата з журналістам газеты “Трыбуна працы” чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “раёнкі”.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.