Темы

Лідарства — за “Гігантам”

Лідарства — за “Гігантам”

Згодна з рашэннем Бабруйскага райвыканкама “Аб выніках спаборніцтваў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін” за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) раёна 1-е месца прысуджана СВК “Гігант”.

У гэтым годзе калектыў намалаціў 5 576 тон зерня збажыны і зернебабовых, што на 200 тон болей, чым у папярэднім сельскагаспадарчым сезоне, і 1249 тон масланасення рапсу.

Ураджайнасць атрымалі хоць не самую высокую ў гісторыі гаспадаркі (збажыны — 38,7 ц/га, рапсу — 25 ц/га), аднак зрабілі, як тут упэўнены, усё для таго, каб разлічваць на максімальна магчымы вынік — якасна падрыхтавалі глебу, своечасова пасеялі расліны, падкармілі, правялі неабходныя мерапрыемствы па іх догляду. А калі прыйшла пара — актыўна, усім калектывам, уключыліся ў ба­рацьбу за ўраджай. Сёлета ў прамым сэнсе барацьбу: на пачатку засушлівае надвор’е падчас жніва прымусіла пахвалявацца ад залішняга даж­джу. Але дзякуючы высокавытворчай тэхніцы і зл­а­джанай камандзе прафесіяналаў-аднадумцаў — ад работнікаў сталовай да галоўных спецыялістаў, дзякуючы разуменню людзьмі значнасці пастаўленай задачы і цвёрдай сялянскай упэўненасці, што выгадаваны ўраджай трэба ўбраць без страт, дазволілі дасяг­нуць апошняга.

За гэта старшыня “Гіганта” Міхаіл Пятровіч Левакоў бязмерна ўдзячны свайму калектыву. І спадзяецца — на рахунку вытворчага кааператыва яшчэ не адна працоўная перамога, было б толькі спрыяльным надвор’е.

І хоць пра сваю ролю ў дасягненнях калектыву кіраўнік “Гіганта” ў размове, як заўжды, абыходзіць, кожны, хто ведае гэтага чалавека і хто пад яго началам працуе, упэўнены — парадак і пасыл на найлепшы вынік найперш ад Міхаіла Пятровіча.

Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч — лепшы старшы камбайнер Бабруйскага раёна. Пачэснага звання ён удастойваецца не ўпершыню, што азначае — прынцыпу працаваць на сумленне гэты чалавек з гадамі не мяняе. Механізатар у гаспадарцы заўжды на перадавой, яму даручаюцца найбольш адказныя справы, бо загадзя ўпэўнены ў бездакорным іх выкананні. Сёлетняе жніво не стала выключэннем. Намаганнямі Валянціна Рыгоравіча намалочана звыш 2-х тысяч тон зерня — найлепшы вынік у раёне! На запытанне, як удаецца яму ўтрымліваць лідарскую пазіцыю, звычайна шчодры на абаяльную ўсмешку механізатар сціпла адказ­вае: “Працай”.

Ігар Аляксеевіч Міхалёнак — лепшы галоўны інжынер раёна. Пра тое, наколькі адказная функцыя галоўнага інжынера ў сельгаспрадпрыемстве, ведаюць толькі дасведчаныя ў гэтай сферы людзі. Кіраваць разгалінаванай транспартнай структурай, арганізоўваць людзей, прымаць правільныя рашэнні, часцяком у неардынарнай сітуацыі — тое, чым прафесійна займаецца Ігар Аляксеевіч з дня ў дзень, сумленна служачы калектыву “Гіганта” болей за два дзясяткі год. Скрупулёзнасць у адносінах да справы, паважлівасць да людзей і патрабавальнасць да сябе — тыя рысы, якія вызначаюць Ігара Міхалёнка і дзякуючы якім ён нязменна застаецца лепшым у прафесіі.

Да перамогі ў раённым спаборніцтве (3-е месца) прывяла сёлета вадзіцельская дарога нястомнага і бездакорнага ў працы Анатоля Міхайлавіча Семенчукова.

Не абыходзіцца ніводнага года (апошнія тры дакладна), каб, расказваючы пра перадавікоў раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва, мы не згадалі пра Уладзіміра Уладзіміравіча Зуба. Сёлета працалюбівы і настойлівы ў дасягненні мэты старшы камбайнер зноўку ў кагорце пераможцаў — у сваёй катэгорыі заняў пачэснае 2-е месца. Тым самым яшчэ раз пацвердзіў, што працоўную дарогу ў свой час абраў правільна.бо хіба можна дасягнуць поспехаў у справе, якая не прыносіць задавальнення?!

Упэўнена пераймае вопыт старэйшых калег-перадавікоў моладзь сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву. Ва­дзіцель Аляксандр Ул­а­дзіміравіч Дайнэка сёлета прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў сельгасарганізацый, якія перавозілі зерне ад камбайнаў, ва ўзросце да 31 года. У калектыў гаспадаркі Аляксандр уліўся адразу пасля заканчэння школы. За час работы паспеў зарэкамендаваць сябе чалавекам не толькі высокай працаздольнасці, мэтанакіраваным, але і высокіх маральных якасцяў.

Галоўны аграном Уладзімір Аляксандравіч Залужны — уладальнік 2-га месца па выніках раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў сельгасарганізацый. За яго плячыма — і мноства першых прызавых месцаў. Гэта прафесійнай рукой Уладзіміра Залужнага адводзяцца ў “Гіганце” палі пад тую ці іншую культуру. Гэта сыходзячы з яго ведаў і вопыту прымаюцца рашэнні аб своечасовасці доглядных мерапрыемстваў, вызначаецца час сяўбы і збору ўра­джаю. Улюбёны ў прафесію, адданы земляробчай справе і калектыву, Уладзімір Аляксандравіч упэўнены — чалавек павінен быць на зямлі гаспадаром, не баяцца эксперыментаваць, удасканальвацца, і сваёй працай прыносіць карысць зямлі і калектыву.

У ліку пераможцаў раённага спаборніцтва (1-е месца) у сваёй катэгорыі — сярод звенняў аператараў зернесушыльных установак сельгасарганізацый — і зладжаная каманда-звяно СВК “Гігант” у складзе Аляксандра Мікалаевіча Генералава, Дзмітрыя Іванавіча Трубачкі, Максіма Анатольевіча Гашко. Пад пільнай увагай гэтых работнікаў, дзякуючы іх адказным адносінам да даручанага, сёлета якасна высушана (на КЗС-30) 4314 тон (ва ўмоўнай вазе) зерня. Добрага выніку (3-е месца) дасягнула таксама і звяно ў складзе Мікалая Мікалаевіча Шэпялевіча, Аляксандра Іванавіча Грабко і Сяргея Іванавіча Цімковіча.

На здымку да матэрыялу – старшыня “Гіганта” Міхаіл Левакоў.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024