Темы

У Бабруйскім раёне прайшла алімпіяда па фінансавай граматнасці школьнікаў

У Бабруйскім раёне прайшла алімпіяда па фінансавай граматнасці школьнікаў

Пераможцам раённага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якая прайшла сёння на базе Брожскай сярэдняй школы,  прызнаны вучань Ленінскага ВПК “Дз/с-СШ” Марк Мароз.  Дыплом другой ступені па колькасці набраных балаў журы прысудзіла вучаніцы Гарбацэвіцкай СШ Браімавай Лізавеце, 3-га месца ўдастоены Ілля Брэдус з Брожскай СШ.

Такая алімпіяда праводзіцца ў краіне не першы год і ладзіцца пад эгідай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Апошні прадастаўляе і падарункі дзецям.

Што да Марка, то ён, як мы даведаліся, у алімпіядзе ўзяў удзел упершыню. Немалую дапамогу ў падрыхтоўцы да іспыту хлопцу аказаў настаўнік гісторыі Сяргей Міхайлавіч Герасімовіч. Самога ж вучня тэма гэтая адразу захапіла, і ён дакладна адчувае, што павысіў сваю дасведчанасць у фінансавых пытаннях і можа дапамагчы з гэтым іншым.

Наперадзе ў пераможцаў — удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.    

Последние новости

Общество

Сто лет мудрости и честности

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Мининформ открыл прием заявок на творческий конкурс «Хвала рукам, что пахнут хлебом»

22 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Алла Ковалёва: из офицеров — в «мамы»

22 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси внесены изменения в стандарт на одежду для школьников

22 июля 2026
Читать новость
Официально

Более 750 тыс. рублей из спецфонда Президента направят на поддержку одаренной и талантливой молодежи

22 июля 2026
Читать новость
Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем