Темы

Падарункі — школам

Падарункі — школам

Як заўжды, на школьную лінейку ў першы дзень навучальнага года сабралася шмат тых, хто прыйшоў не толькі пажадаць калектывам поспехаў, але і паклапаціўся пра падарункі, дзякуючы якім працэс навучання стане больш якасным і захапляльным.

Да прыкладу, двум установам адукацыі — Цялушскаму і Туркоўскаму вучэбна-педагагічным комплексам дз/сад-СШ Бабруйскі райвыканкам уручыў сертыфікаты на атрыманне новенькіх аўтобусаў для падвозу дзяцей, аддзел па адукацыі, спорту і турызму ўсім школам — сертыфікаты на атрыманне камплектаў лыжнага інвентару. Спартыўныя прыналежнасці ўручылі дзецям прадстаўнікі РАУС. Дзякуючы мясцоваму сельвыканкаму, у Бортнікаўскім ВПК з’явілася заўсёды патрэбная для гаспадарчых спраў фарба. ТАА “БіМФорэст» набыло для Брожскай СШ тэлевізар, манітор, сістэмны блок, музычны цэнтр з мікрафонамі, каляровы прынтар, праграмнае забеспячэнне і спартыўны інвентар, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”— ноўтбук, мясцовы сельвыканкам — посуд. Філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” аказаў Гарбацэвіцкай СШ спонсарскую дапамогу на набыццё жалюзі ў кабінет гісторыі. Варатынскі, Хімоўскі і Глушанскі сельвыканкамы для мясцовых устаноў адукацыі — заўсёды патрэбную паперу. ЦБУ “Белаграпрамбанк” паклапаціўся пра набор інструментаў для Глушанскага ВПК. ДРБУ-171 падаравала калектыву Каменскай СШ офісную паперу. Ленінскі ВПК дз/сад-СШ атрымаў у падарунак ад фермерскай гаспадаркі “Міраціна” тэлевізар, ад ПГУП “Сычкавагандаль” — мячы, ад мясцовага сельвыканкама — школьныя прыналежнасці. Осаўскі ВПК, дзякуючы спонсарам, папоўніўся офіснай паперай (сельвыканкам), тэніснымі ракеткамі (“Агракамбінат КХП”), дзіцячай гульнёй (фермерская гаспадарка “Гайшун”).

У Міхалёўскім ВПК у гэты дзень з’явілася ваза ручной работы ад райвыканкама, пасцельная бялізна ад ААТ “Міхалёўская Ніва”, посуд ад ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, святлоадбітны жылет ад сельвыканкама. У Цялушскім ВПК — мэбля і пыласос ад філіяла “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, канцылярскія прыналежнасці ад Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Немалая спонсарская дапамога аказана Туголіцкай СШ. Бабруйскі райвыканкам дапамог з набыццём школьнай мэблі. Дзякуючы апякунскаму савету, ва ўстанове з’явіліся новыя шафы, дзякуючы дырэктарам прадпрыемстваў і арганізацый Г.Г. Мелканяну, А.А. Папкову,
А.С. Бародзічу, Д.А. Дражнюку, В.А. Берасценю, Д.У. Кашуры, А.У. Шэлегу, В.А. Харлапу, а таксама ВУП “ЧыбісГруп” — жалюзі. Бабруйскі гандлёвы цэнтр падарыў школе мікрахвалевую печ. У Туркоўскай школе, дзякуючы ўвазе ААТ “Неўскі-­Агра”, цяпер маецца новенькі ноўтбук, сельвыканкам прадаставіў установе паперу.

Не засталася ў баку ад значнай падзеі ў жыцці дзяцей таксама і Бабруйская раённая арганізацыя рэспубліканскага ГА “Белая Русь”. У рамках акцыі “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей” асобным вучням Варатынскай і Каменскай сярэдніх школ, Осаўскага і Туркоўскага ВПК дз/сад-СШ, а таксама Каменскай дапаможнай школы-інтэрната падчас лінейкі ўручаны ранцы і школьныя прыналежнасці.

Калектывы ўстаноў адукацыі дзякуюць сябрам і спонсарам за ўвагу і падарункі. Са свайго боку абяцаюць стараннай вучобай, творчымі і спартыўнымі дасягненнямі праслаўляць малую радзіму і родную Бабруйшчыну.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024