Темы

Педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

Педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

Традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя на тэму “Раенная сістэма адукацыі як прастора адукацыйных магчымасцяў” прайшла ў раене сення. Яе гасцямі сталі кіраўнік раена Павел Найдзен, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алеся Васіленка, ветэраны працы галіны.

Падчас канферэнцыі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызму райвыканкама Алена Баркоўская падвяла вынікі работы аддзела і педкалектываў за 2018-2019 навучальны год, паставіла задачы на надыходзячы. Сярод апошніх — павышэнне якасці адукацыі, папулярызацыя сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця, больш актыўнае прыцягненне да ўдзелу ў адукацыйным працэсе бацькоў выхаванцаў і школьнікаў.

Віншуючы педагогаў з пачаткам навучальнага года, Павел Найдзен выказаў спадзяванне, што селета іх праца стане болей плённай і выніковай. Маладым спецыялістам, якіх у раённыя ўстановы адукацыі прыйшло 12, кіраўнік раёна пажадаў не баяцца заступаць на першае працоўнае месца. Са свайго боку паабяцаў падтрымаць любую станоўчую ініцыятыву, накіраваную на павелічэнне ў дзяцей матывацыі да вучобы.

Педагогам і педагагічным калектывам, чыя работа па выніках мінулага навучальнага года прызнана найбольш паспяховай, уручаны ўзнагароды і падарункі. Апошніх удастоіліся і педкалектывы, якія лепш за астатніх падрыхтаваліся да вераснёўскай сустрэчы з дзецьмі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА. 

Последние новости

Человек и природа

В Бобруйском районе с 2 июня действует ограничение на посещение леса

3 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФОТОФАКТ. Горячий обед в горячую пору посреди поля — красота, да и только!

3 июня 2026
Читать новость
Культура

Анна Тишкевич вступила в союз мастеров народного творчества

3 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Разговор по душам. Открытый диалог прошел с бойцами студотряда

3 июня 2026
Читать новость
Общество

Белстат: белорусы стали больше тратить на непродовольственные товары

3 июня 2026
Читать новость
Общество

3 июня прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

3 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем