Темы

На хлебнай ніве “Аграмашсервіса”

На хлебнай ніве “Аграмашсервіса”

Камбайнавы атрад Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” карэспандэнты “раёнкі” засталі на полі паблізу в. Гарохава, механізатары рыхтаваліся да ўборкі азімага трыцікале.

Уборка хлябоў у гаспадарцы вядзецца 5 камбайнамі “Палессе”, камбайнавыя экіпажы даверана ўзначаліць Сяргею Фаіставу (памочнік камбайнера Яўген Стралкоў), Віталю Падшывалаву (памочнік Алег Сідаровіч), Аляксандру Нічыпаловічу (памочнік Мікалай Андруховіч), Сяргею Шлапянкову і Леаніду Падшывалаву (памочнік Алег Рыдзеўскі). На адвозцы зерня заняты вадзіцелі МАЗаў Анатоль Рафалёнак, Юрый Лішко, Іван Еўстратчык. Спраўляцца з абавязкамі на зернесушыльным комплексе КЗС-30 узяліся Уладзімір Чэрапуха і Юрый Іваноў. Настрой на працу, па словах удзельнікаў жніва, у іх выдатны, азмрочваюць хіба толькі дажджы, якія не даюць развярнуцца ў гэтай справе на поўную сілу.

У гэтае лета зернеўборачным экіпажам “Аграмашсервіса” неабходна ўбраць 1322 гектары збожжавых і зернебабовых. “Будзе напружана, але справімся”, — адзначае галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Чорны.

На гэтую пару тут практычна абмалацілі жытнёвы колас, з аднаго круга ўзялі ў сярэднім па 20 цэнтнераў (столькі ж у папярэднім годзе), займаюцца ўборкай трыцікале — на раніцу пятніцы ўраджайнасць складала 25 ц/га (у мінулым годзе 13 ц/га).    

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем