Темы

У “Міхалёўскай Ніве” нарыхтоўваюць травяны корм

У “Міхалёўскай Ніве” нарыхтоўваюць травяны корм

900 тон сена, 10 тысяч тон сенажу і прыкладна столькі ж сіласу неабходна нарыхтаваць аграрыям ААТ “Міхалёўская Ніва”, каб быць упэўненымі ў заўтрашнім дні жывёлагадоўлі. Таму, як толькі травы падыйшлі, у гаспадарцы ўзяліся за іх актыўную касьбу і нарыхтоўку корму.

Каб зрабіць працу на сенажаці ўпарадкаванай і ад гэтага — больш прадуктыўнай, стварылі дзве вытворчыя брыгады. Адны механізатары косяць траву і нарыхтоўваюць сянаж, другія — сена. Да тых і іншых прыстаўлены вадзіцелі з МАЗамі, у чыіх абавязках адвозіць травяную масу і рулоны сена да месца складзіравання — у траншэі і на сенавал. Выключэнне складаюць хіба толькі касілкі. Іх на сенажацях гаспадаркі “бегае” пакуль дзве (трэцяя ў часовым рамонце), таму, каб не замінаць вытворчаму працэсу, не дапускаць прастойвання людзей і тэхнікі ў гарачую пару корманарыхтоўкі, кожная з касілак, пры неабходнасці, з гатоўнасцю рупіцца на дапамогу.


У сераду, падчас нашага наведвання сенакосаў акцыянернага таварыства, корманарыхтоўка вялася паблізу аг. Іванаўка. Займаліся гэтым механізатары і вадзіцелі другі дзень. Рупіліся, каб перайсці на яшчэ адно з прызначаных для гэтых мэт палёў і ў тры дні, як таго і патрабуе тэхналогія, закрыць сянажную траншэю ля МТФ аграгарадка.

— Наша першачарговая задача — закласці па адной трашэі сенажу на кожнай ферме, — дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Мікалаевіч Мартынчык, — над гэтым цяпер і працуем. Улічваючы тое што самыя прадуктыўныя травы — з першага ўкосу, менавіта з іх імкнемся нарыхтаваць патрэбныя аб’ёмы сенажу.

Бабова-злакавыя сумясі, па словах агранома, сёлета ўдаліся нядрэнныя — з поля забіраюць па 90-100 ц/га зялёнай масы, чаму пасадзейнічала, як ён адзначыў, своечасовая падкормка.

На мінулую зімоўку, па словах Сяргея Мікалаевіча, травянога корму хапіла, яшчэ і застаўся. Таму цяпер, разам з зялёнай падкормкай, жывёле прапаноўваюць і яго.

Каб зэканоміць паліва і час на перавозку травяной масы, сенакосы ў гаспадарцы падзелены на зоны, у залежнасці ад размяшчэння сянажных траншэй. Цяпер убіраюць адну зону, затым другую, трэцюю і гэтак далей.

У хуткім часе, як заўважыў Сяргей Мартынчык, у гаспадарцы возьмуцца і за касьбу люцэрны. Часткова яе пакладуць у сянажную траншэю на МТФ “Воўчая Гара”, астатнюю выкарыстаюць на зялёную падкормку рагулям.

Варта адзначыць, што работа на сенажацях “Міхалёўскай Нівы” ў дзень нашага наведвання сапраўды кіпела. Працоўны настрой людзей, многія з якіх аддалі гаспадарцы не адзін дзясятак год, падаграваюць як спрадвечны сялянскі клопат пра зямлю, так і разлік на добры заробак. Апошняе не безпадстаўна: у гаспадарцы прадугледжаны бонусы за стараннасць. Да прыкладу, тая ж сянажная траншэя, калі закладзена своечасова і якасна, абарочваецца для нарыхтоўшчыкаў дадатковымі грашыма.

За падборкай валкоў і здрабненнем травы на зялёную масу мы засталі Аляксандра Віктаравіча Вежнаўца на трактары “Джон Дзір”. На валкаванні травы — механізатараў Сяргея Дзмітрыевіча Шынкарэнка і Дзмітрыя Сяргеевіча Шырокага. Сена прэсаваў Мікалай Іванавіч Канавалаў. Перавозкай травяной масы ў траншэю займаўся Сяргей Анатольевіч Шырокі на МАЗе (усяго задзейнічана чатыры машыны), на звозцы рулонаў сена — Яўген Аляксандравіч Манько, на іх пагрузцы —  Аляксандр Уладзіміравіч Рослік.

Аляксандр Вежнавец

Яўген Манько

Мікалай Канавалаў

Аляксандр Рослік

Сяргей Шырокі

Дзмітрый Шырокі

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара. 

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024