Темы

Поспехі школьнікаў адзначаны дыпломамі

Поспехі школьнікаў адзначаны дыпломамі

11-класніца Гарбацэвіцкай СШ Анжаліка Бабыдава і выпускніца Цялушскага ВПК «дз/сад-СШ» Марыя Юшкевіч удастоены дыпломаў па выніках удзелу ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Абласны этап прайшоў з 8 па 12 студзеня ў Магілёве. Удзел у ім прынялі 5 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна па прадметах «Руская мова і літаратура», «Матэматыка», «Інфарматыка», «Фізічная культура і здароўе».

Анжаліка Бабыдава заваявала дыплом 3-й ступені па рускай мове і літаратуры (настаўнік К.П. Курыленка), Марыя Юшкевіч — па фізічнай культуры і здароўі (настаўнік А.І. Гацко). Цялушская школьніца, хутчэй за ўсё, увой­дзе ў зборную каманду вобласці і будзе прадстаўляць Магілёўшчыну ў чацвёртым заключным этапе прэстыжнага вучнёўскага спаборніцтва.

Зрэшты, вынікам мінулагодняй рэспубліканскай алімпіяды (абласнога этапу) па вучэбных прадметах стаў заахвочвальны водгук па матэматыцы. Дыпломаў раённыя школьнікі не мелі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

PRODEXPO-2026 стартует сегодня: четыре дня вкуса, открытий и новых возможностей

17 ноября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 17 ноября: зябко, но без морозов

17 ноября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Не просто лайки: юные блогеры Телушской СШ учились создавать по-настоящему интересный контент

16 ноября 2026
Читать новость
Общество

Последний день уплаты единого имущественного платежа. Как оплатить быстро и без очередей?

16 ноября 2026
Читать новость
Общество

Полезная встреча

16 ноября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Всего лишь игрушка? Правоохранители напомнили правила использования беспилотников и лазерных указок

16 ноября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем