Падатковыя органы павіншавалі раённых школьнікаў
У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” Осаўскі ВПК “дз/сад-БШ” наведаў міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка.
Чыноўнік павіншаваў калектыў з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі і ўручыў установе — ноўтбук, дзецям — салодкія падарункі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, у сваю чаргу, як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алеся Васілеўская, аддзячылі шаноўных гасцей выкананымі са стараннем песнямі, вершамі, танцамі, старшакласнікі — чытаннем балады пра навагоднія цуды ўласнага сачынення.
За некалькі дзён да гэтага салодкія навагоднія падарункі ад падатковых органаў атрымалі вучні Гарбацэвіцкай СШ. У рамках акцыі “Нашы дзеці” 18 снежня ўстанову наведалі прадстаўнікі прафсаюза “Адзінства” — Беларускага прафесійнага саюза работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў. У падзяку за гасцінцы на ўрачыстай лінейцы з нагоды сустрэчы вучні наладзілі для гасцей канцэртную праграму.
Фота з архіву Осаўскага ВПК.