Темы

Форум “Маладосць. Праца. Рамантыка” прайшоў у Бабруйскім раёне

Форум “Маладосць. Праца. Рамантыка” прайшоў у Бабруйскім раёне

Сёння ў Бабруйскім раёне адбыўся маладзёжны форум “Маладосць. Праца. Рамантыка”. Мерапрыемства на Бабруйшчыне традыцыйнае, яго арганізатары — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабрускага райваканкама і раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Падчас форуму маладым людзям Бабруйшчыны — працаўнікам раённых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама юнакам і дзяўчатам з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі за паспяховую працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю, ініцыятыўнасць і крэатыўнасць у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі былі ўручаны ўзнагароды і падарункі на памяць.

Таксама быў наладжаны “адкрыты дыялог” моладзі з прадстаўнікамі аддзелаў райвыканкама. Апошнія адказалі на хвалюючыя маладых людзей пытанні. Тым, хто стаіць на парозе прафесійнага выбару, распавялі, у якіх сферах народнай гаспадаркі можна сябе рэалізаваць. У прыватнасці, намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Бабруйскі цяплічны камбінат”Аляксандр Дзьячэнка пазнаёміў прысутных з развіццём прадпрыемства і амбіцыйнымі планамі на будучыню, а таксама з вакансіямі — рабочых і спецыялістаў — якія на гэты час маюцца і на якіх маладых людзей чакаюць.

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары раённай газеты «Трыбуна працы».

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем