Стартаваў 2-гі этап рэспубліканскай вучнёўскай алімпіяды
На мінулым тыдні на базе Хімоўскага ВПК “Дз/сад-СШ” стартаваў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Хімія”, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя”, “Матэматыка” і “Астраномія”. Удзел у ім прынялі 15 вучняў з 10-ці раённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
І вось яны — пераможцы! Па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” — Бабыдава Анжаліка, вучаніца 11 класа Гарбацэвіцкай СШ (дыплом 1-й ступені, настаўнік Кур’яновіч С.І.), Рыгарэвіч Ілля, 10-класнік Міхалёўскага ВПК “дз/сад-СШ” (дыплом 2-й ступені, настаўнік Кандрацьева Т.В.), Рудзінская Алеся, вучаніца 11 класа Глушанскага ВПК “дз/сад-СШ” (дыплом 3-й ступені, настаўнік Круглік І.В.).
Па прадмету “Матэматыка” ў пераможцы выйшлі Якубенка Павел, вучань 10 класа Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ” (дыплом 2-й ступені, настаўнік Ануфрыева Г.Б.), Васілеўскі Міхаіл, вучань 8 класа Восаўскага ВПК “Дз/сад-БШ” (дыплом 3-й ступені, настаўнік Беразоўская М.П.), Каспяровіч Анастасія, 11-класніца Каменскай СШ (дыплом 3 ступені, настаўнік Зябкін М.Д.).
У веданні астраноміі станоўча зарэкамендаваў сябе вучань 10 класа Брожскай школы Ілля Брэдус (дыплом 3-й ступені, настаўнік Нікітка І.Д.).
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у далейшым.
Алена КАРПЕНКА.