Темы

Болей неабыякавасці ці болей праблем?

Болей неабыякавасці  ці болей праблем?

Статыстыка

Як стала вядома, за 10 месяцаў сёлетняга года ў Баб­руйскі райвыканкам паступіла 202 звароты — на 20 (11%) болей, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года. Звярталіся да ўлады грамадзяне пераважна ў пісьмовай форме (68%). Адзначаны прык­метны рост (25 супраць 7) калектыўных зваротаў, пятая частка з якіх — ад членаў садаводчых таварыстваў адносна членскіх узносаў, правамернасці дзеянняў старшыні і рэвізійнай камісіі, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і інш. Але тут варта разумець, як заўважыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама Наталля Тропіна, што ў адпаведнасці з пунктам 6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года №50 “Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў” мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй ажыццяўляюць толькі кантроль за дзейнасцю садаводчых таварыстваў, а таксама юрыдычных асоб у частцы мэтавага выкарыстання зямельных участкаў у рамках дзеючага заканадаўства. Кантроль жа за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю садовых таварыстваў, па яе словах, у кампетэнцыю дадзеных органаў не ўваходзіць.

Не тут, то там…

Грамадзяне раёна, як і раней, спрабавалі вырашыць існуючую праблему праз вышэйшыя структуры ўлады. Ад апошніх у райвыканкам такім чынам паступіла 18 зваротаў, прыкладна столькі ж (17), як за 10 месяцаў папярэдняга года. Прычынай зваротаў да “вярхоў” стала ў тым ліку абыякавасць да вырашэння ўзнікшага пытання на пярвічным узроўні. А таму 15 адказных асоб, у тым ліку 8 дзяржслужачых, за неналежную арганізацыю работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Між тым мае месца, як адзначаюць у райвыканкаме, і злоўжыванне грамадзянамі сваім правам на звароты: некаторыя з іх звярталіся да вышэйшых улад, мінуючы раённы выканаўчы камітэт.

Праблемы хвалявалі розныя?

Тэматыка сёлетніх зваротаў самая разнастайная. Гэта пытанні забеспячэння жыллёва­-камунальнай, дарожнай гаспадарак, працаўладкавання, законнасці і правапарадку, будаўніцтва і архітэктуры, землекарыстання, сельскай гаспадаркі. І ўсё ж пераважалі звароты па пытаннях жыллёвага фонду, жыллёва-камунальнай гаспадаркі — 41% ад агульнай колькасці. На другім месцы — землеўпарадкаванне і землекарыстанне (13%).

Сярод першых найбольш частымі былі тыя, што датычыліся аплаты за вываз камунальных адходаў, аднаўлення пашкоджанай ліўневай каналізацыі, падтаплення ўчастка, водазабеспячэння, закрыцця лазні, набыцця жылых памяшканняў. Прычым іх колькасць, у параўнанні з папярэднім годам, прыкметна павялічылася (на 13 зваротаў). Непасрэдна ў кастрычніку актуальным было пытанне вывазу адходаў з населеных пунк­таў, але на гэтую пару яно ўжо “знята”. Інфармацыя пра налічэнне платы за карыстанне камунальнымі паслугамі даводзіцца да ведама насельніцтва праз СМІ, у прыватнасці, газету “Трыбуна працы”, аднак грамадзяне па-ранейшаму звяртаюцца ў райвыканкам па пытаннях нязгоды з аплатай за вываз адходаў.

Зрэшты, як патлумачыла Наталля Тропіна, у адпавед­насці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №510 ад 29 чэрвеня сёлетняга года “Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, п. 52, арт. 12 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясенні платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным пастановай Савета Міністраў РБ ад 12 чэрвеня 2014 года №571, дапоўнены часткай 5 і выкладзены ў наступным змесце: “Плата за зварот з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў адносінах аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя па месцы жыхарства і па месцы знахо­джання, не бярэцца ў выпадку, калі грамадзянін — плацельшчык жыллёва-камунальных паслуг, які з’яўляецца ўладальнікам і карыстальнікам дадзенага жылога дома, пісьмова звярнуўся з заявай у арганізацыю, якая ажыццяўляе дадзеную паслугу ці ажыццяўляе ўлік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі, аб спыненні аказання паслугі па звароце з цвёрдымі камунальнымі адходамі з указаннем перыяду, але не болей за 6 месяцаў у каляндарным годзе”. Дадзеная змена ўступіла ў сілу 1 кастрычніка сёлетняга года. У сувязі з чым грамадзяне могуць звярнуцца з пашпартам і дакументамі, якія пацвярджаюць права ўласнасці на жылое памяшканне, ва УКП “Жылкамгас” для афармлення заявы на прыпыненне аказання паслугі па вывазу смецця.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024