Темы

Педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю. Наш фотарэпартаж

Педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю. Наш фотарэпартаж

Напярэдадні 1 верасня ў Гарбацэвіцкім СДК прайшла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна. Падчас яе начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Баркоўская падвяла вынікі работы педкалектываў за папярэдні навучальны год, акрэсліла задачы на новы.

Яна адзначыла, што сярэдні бал паспяховасці школьнікаў за мінулы навучальны год склаў 6,6, што некалькі вышэй за папярэдні. Павялічыўся на 1,3% (з 46,95 да 48,26%) паказчык якасці ведаў навучэнцаў. Сярэднія балы цэнтра­лізаванага тэсціравання па трох прадметах — беларускай і рускай мовах, а таксама гісторыі Беларусі пераўзышлі аналагічныя па рэспубліцы. Апошняму, як было адзначана, пасадзейнічала ў тым ліку мэтанакіраваная работа па вывучэнні дзецьмі прадметаў на павышаным узроўні. Сярод прыярытэтных задач начальнік аддзела назвала такія, як павышэнне якасці ведаў, у тым ліку праз укараненне ў педпрактыку сучасных адукацыйных тэхналогій, наданне асаблівай увагі пытанням бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў і школьнікаў, адкрыццё груп вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні на 2-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі, працяг адкрыцця профільных груп на 3-й ступені (10-11 кл.), у тым ліку аграрнага накірунку, працяг работы міжшкольных факультатыўных заняткаў для 11-класнікаў, арганізацыя для апошніх прафесійнага навучання.

Са словамі віншаванняў і пажаданнямі паспяховай працы на высакароднай адукацыйнай ніве да выхавальнікаў і настаўнікаў, а таксама ўсіх работнікаў галіны звярнуўся старшыня райвыканкама Павел Найдзён. Ён адзначыў, што мясцовая ўлада надае вялікую ўвагу развіццю раённай адукацыі, заўсёды ідзе насустрач станоўчым ідэям і прапановам. Выказаў спадзяванне, што ў новым навучальным годзе цікавых праектаў будзе болей, а педагогі ў поўнай ступені здолеюць рэалізаваць свой прафесійны патэнцыял дзеля раскрыцця патэнцыялу школьнікаў.

Кіраўнік раёна правёў цырымонію ўзнагароджвання. За добрасумленную, паспяховую працу ўручыў граматы Міністэрства адукацыі настаўніку фізкультуры і здароўя Цялушскага ВПК Аляксандру Гацко і настаўніку матэматыкі, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Туголіцкай СШ Наталлі Саўко. Ганаровую грамату райвыканкама — загадчыцы вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі, спорту і турызму Наталіі Бакач, лісты ўдзячнасці — настаўніку беларускай мовы і літаратуры Брожскай СШ Наталлі Вярбіцкай, выхавальніку дзіцячага садка аг. Гарбацэвічы Валянціне Ткачовай, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гарбацэвіцкай СШ Таццяне Гацук і педагогу-арганізатару Ленінскага ВПК Веры Колас.

І гэта далёка не ўвесь спіс педагогаў, хто ў гэты дзень быў адзначаны.
Разам з цёплымі віншаваннямі з нагоды пачатку навучальнага года, пажаданнямі поспехаў у нялёгкай рабоце ўзнагароды тым, чыя праца па выніках папярэдняга года прызнана найбольш выніковай, уручылі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік аддзела педагагічных інавацый Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Афанасьева, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач.

Асобна павіншавалі тых, хто толькі на пачатку прафесійнай кар’еры, — маладых спецыялістаў. Іх у раённыя ўстановы прыбыло 15 чалавек. Дырэктар Хімоўскага ВПК Наталля Новікава ад імя ўсіх раённых педагогаў запрасіла моладзь актыўна ўліцца ў іх дружны, зладжаны калектыў і выказала надзею, што сваёй працай юнакі і дзяўчаты стануць садзейнічаць паспяховым вынікам вучэбна-выхаваўчага працэсу. Заўтрашнія педагогі — ад маладых спецыялістаў слова трымала настаўнік рускай мовы і літаратуры Гарбацэвіцкай СШ Карынэ Сцепанян — у дадзеных спадзяваннях запэўнілі. Каб першая ў іх жыцці педагагічная канферэнцыя запомнілася надоўга і ў пацверджанне таго, што моладзі ў раёне сапраўды радыя, 1-ы сакратар РК ГА «БРСМ» Вераніка Падаляк ад імя арганізацыі ўручыла юнакам і дзяўчатам падарункі на памяць.

Віншаванні цяперашняму складу пед­работнікаў выказалі таксама ветэраны галіны. З чулымі вершаванымі радкамі-пажаданнямі звярнулася да калег колішні дырэктар Хімоўскай школы Ніна Аркадзьеўна Мароз.

Жнівеньская педагагічная канферэнцыя — гэта найперш свята. Таму, вядома ж, не абыйшлося без канцэртнай праграмы і шчымліва-трапяткіх слоў пажаданняў ад тых, дзеля каго педагог не мае права заспакойвацца на дасягнутых ведах.

Маладыя спецыялісты

Алена КАРПЕНКА.
Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024
Образование

РИКЗ: изменить предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя

17 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Сельское хозяйство

У Бабруйскім раёне веснавыя палявыя работы працягваюцца

17 апреля 2024
Культура

В Могилеве проходит Международный форум, участие в котором приняли мастера из Бобруйского района

17 апреля 2024
Общество

В Могилевском облисполкоме 18 апреля проведет выездной прием граждан председатель Белорусского государственного концерна по нефти и химии Андрей Рыбаков

17 апреля 2024
Общество

Актуальные вопросы обсудили председатели садоводческих товариществ с представителями служб района

17 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024