Темы

Меней праблем ці даверу?

Меней праблем ці даверу?

У першым квартале бягучага года ў райвыканкам ад грамадзян і юрыдычных асоб паступіла 53 звароты, што на 16 (23%) меней, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года. Знізілася (з 8 да 6) колькасць зваротаў, якія паступілі ў выканаўчы камітэт праз дзяржаўныя органы вышэйшых структур і болей чым удвая (з 7 да 3) — у адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня па сакавік зарэгістраваны 2 паўторныя звароты — адносна выплаты кампенсацыі за знос жылога дома (пытанне на кантролі) і вылучэння зямельнага ўчастка (зварот прызнаны неабаснаваным), а таксама 3 калектыўныя звароты (у мінулым годзе такіх не было). Апошнія тычацца будаўніцтва музея Алеся Адамовіча ў пас. Глуша Бабруйскага раёна, дзейнасці садовага таварыства, адмены рашэння сельскага выканаўчага камітэта.

Сярод зваротаў у райвыканкам традыцыйна пераважалі тыя, што датычацца пытанняў жыллёвага фонда і жыллёва-камунальнай гаспадаркі (28% ад агульнай колькасці). Некалькі меней, але дастаткова частыя (17%) — па пытаннях землекарыстання, 13% — працы, занятасці, аховы працы. Звярталіся грамадзяне таксама па пытаннях архітэктуры і будаўніцт­ва (6%), культуры, фізічнай культуры і спорту, турызму (4%), грамадзянска-прававых спрэчак (4%). Па адным звароце — па пытаннях аграпрамысловага комп­лексу, транспарту, гандлю, фінансаў, адукацыі.

З пытанняў жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі найбольш частымі былі аб аплаце за вываз камунальных адходаў, аднаўленні пашкоджанай ліўневай каналізацыі, падтапленні ўчастка, водазабеспячэнні, закрыцці ў населеным пункце лазні, набыцці жылых памяшканняў, у тым ліку за сродкі сямейнага капіталу, навядзенні парадку на землях агульнага карыстання. Прычым агульная колькасць такіх зваротаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, таксама знізілася.

Звароты па пытаннях землеўпарадкавання датычыліся тлумачэння заканадаўства, вызначэння межаў зямельных участкаў, аказання дапамогі ў высвятленні канфліктных сітуацый. Найбольш значная іх група — устанаўленне межаў зямельных участкаў, выкліканае спрэчкамі паміж суседзямі. Зрэшты, апошняе — і ў аснове зваротаў грамадзян па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва.

Адказваючы на пытанне, чым, па меркаваннях спецыяліста, выклікана прыкметнае зніжэнне колькасці зваротаў у выканкам — адсутнасцю праблем у вяскоўцаў ці даверу да раённай улады, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Тропіна матывуе гэта шырокай тлумачальнай работай, якая вядзецца ў раёне. У прыватнасці, правядзеннем дзён інфармавання насельніцтва, пашыраных сходаў з удзелам грамадскасці, прамых “тэлефонных” ліній, прыёмаў грамадзян, у тым ліку выязных, адказнымі асобамі выканкама і непасрэдна кіраўніком раёна, падчас якіх і здымаюцца праблемныя пытанні.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024