Темы

У Каменцы прайшло свята вёскі

У Каменцы прайшло свята вёскі

Свята населенага пункта адзначылі жыхары в. Каменка Слабадкоўскага сельсавета ў мінулую пятніцу. Ідэйнымі натхняльнікамі і арганізатарамі ўрачыстага мерапрыемства сталі работнікі мясцовага сельскага клуба. Дапамогу і садзеянне аказалі спецыялісты іншых устаноў культуры, што месцяцца ў клубе, а таксама самі каменцы — працалюбівыя і творча адораныя.

Людзей на ўрачыстасць, як адзначыла загадчыца клуба і вядучая мерапрыемства Жана Нікіфаравец, прыйшло надзвычай багата — актавая зала болей як на 120 месцаў была цалкам запоўненай. Пажадаць населенаму пункту перспектывы, а яго жыхарам — здароўя, дабрабыту і плёну ў справах, наведаліся старшыня сельсавета Анатоль Шэлег, прадстаўнікі ТАА “ВЕАМ” — гаспадаркі, якая размяшчаецца на тэрыторыі населенага пункта і дзе працуе значная колькасць вяскоўцаў. Зрэш­ты, лепшыя работнікі былі ў гэты дзень адзначаны.

Падчас свята жыхары Каменкі згадалі гісторыю сваёй вёскі і людзей, якія садзейнічалі яе развіццю. У прыватнасці, колішняга старшыню калгаса Ф.Н. Шараварава, імя якога носяць піянерская дружына мясцовай школы і цэнтральная вуліца суседняй вёскі Бярэзавічы. Цёплымі словамі згадалі каменцы ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, чыімі намаганнямі здабывалася перамога. З 78 чалавек, якімі ганарылася акруга адразу пасля вайны, у жывых застаўся толькі Е.А. Іваноў з в. Лекерта. Не абыйшлі бокам старажылаў, чыёй працай стваралася і прыгажэла вёска. Шмат цёплых слоў адрасавалі шмат­дзетным сем’ям, якіх у Каменцы нямала. Не забыліся падзякаваць членам пярвічнай ветэранскай арганізацыі і яе кіраўніку Наталлі Амос — за актыўны ўдзел ва ўсіх, і не толькі клубных, мерапрыемствах, а таксама ўдзельнікам каменскай мастацкай самадзейнасці, дзякуючы якім святы ў населеным пункце праходзяць змястоўна, насычана і весела.

Зрэшты, без меладычных і заліхвацкіх песень не абыйшлося і ў гэты дзень. Яны гучалі ў выкананні як мясцовых артыстаў, так і гасцей урачыстасці.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем