Темы

ДТЗ у Бабруйскім раёне. Нарадзіліся ў кашулі

ДТЗ у Бабруйскім раёне. Нарадзіліся ў кашулі

У нядзелю, 17 снежня, прыкладна а 20 гадзіне на 7-м кіламетры аўтадарогі Бабруйск-Мазыр, паблізу в. Лысая Горка, учынена дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога аўтамабіля “Вольво V40” і гружонага лесаматэрыяламі лесавоза “КАМАЗ 4310”, які належыць аднаму з раённых прадпрыемстваў. За рулём легкавіка знаходзіўся 20-гадовы бабруйчанін са стажам кіроўцы 1,5 гады, на пасажырскім сядзенні — 18-гадовая дзяўчына.

Абставіны ДТЗ, па словах старшага інжынера па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС Віктара Харлапа, высвятляюцца. Вядома, што кіроўца легкавога аўтамабіля ўчыняў абгон грузавіка. Пасля завяршэння манеўру па невядомай пакуль прычыне пачаў зніжаць хуткасць. Вадзіцель КАМАЗа не паспеў зрабіць тое самае, каб пазбегнуць сутыкнення (зрэшты, апошні не меў адпаведнай катэгорыі для ўпраўлення дадзеным транспартам). У выніку аўтамабілі з’ехалі ў левы па ходзе руху кювет, легкавік атрымаў значныя механічныя пашкоджанні. Людзі, на шчасце, пакут не панеслі. Асобы, якія дапусцілі вадзіцеля КАМАЗа да кіравання без адпаведнай катэгорыі, прыцягнуты да адказнасці.

Дзяржаўтаінспекцыя, звяртаючыся да вадзіцеляў транспартных сродкаў, яшчэ раз нагадвае — падчас выбару манеўру прагназуйце яго вынікі, выконвайце хуткасны рэжым, захоўвайце небяспечную дыстанцыю!

Да таго ж, з 7 па 18 снежня на тэрыторыі раёна праводзіўся комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў. Усяго за гэты час супрацоўнікі раённай ДАІ выявілі 322 парушэнні (у тым ліку 1-го нецвярозага  вадзіцеля, 5 бяспраўнікаў).

Алена КАРПЕНКА. Фота аператыўнай здымкі.

Последние новости

Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем