Темы

На тэлеэкране — пятровіцкая ткачыха

На тэлеэкране — пятровіцкая  ткачыха

Не інакш як зоркай тэлеэфіру называ­юць аднавяскоўцы жыхарку в. Пятровічы Валянціну Мікалаеўну Гайшун пасля таго, як на канале СТВ на гэтым тыдні выйшла праграма “Раніца добрага настрою” з яе ўдзелам.

Цікавасць тэлежурналістаў да Валянціны Мікалаеўны не выпадковая: жанчына на працягу шэрагу год кіруе вядомым на Бабруйшчыне аматарскім аб’яднаннем дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Пятровіцкія ткачы”, які дзейнічае пры Пятровіцкім доме народнай творчасці. Разам з іншымі жанчынамі населенага пункта дэманструе сучаснікам, захоўвае для нашчадкаў старадаўняе рамяство — раней шырока прымяняльнае, а ў цяперашнім побыце наўпроч забытае — ткацтва.

Як ткуць паясы і рушнікі, колькі на гэта адво­дзіцца часу, хто навучыў жанчыну ткаць, хто прывіў любоў да рамяства — гэтым і іншым галоўная пятровіцкая ткачыха падзялілася з тэлегледачамі ўсёй краіны.

Зрэшты, Валянціна Гайшун — чалавек усебакова творчы: акрамя таго, што кіруе “Пятровіцкімі ткачамі”, яшчэ і ўзначальвае фальклорны калектыў “Спадарушка” і клуб па інтарэсах “Вечарына” пры Доме народнай творчасці.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем