Темы

Галоўны фактар поспеху — людзі

Галоўны фактар поспеху — людзі

Пераможцам раённага спаборніцтва — 1 месца — за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — у сёлетнім годзе прызнаны СВК “Гігант” — гаспадарка, якую на працягу не аднаго дзясятка год узначальвае дальнабачны кіраўнік Міхаіл Пятровіч Левакоў.

Нягледзячы на высокае прызнанне поспехаў жніва, сам кіраўнік гаспадаркі ўраджайнасцю зерневых (у сярэднім 45,7 ц/га) і адпаведна велічынёй сёлетняга караваю (6 433 тон збажыны), як ён заўважае, не задаволены. У параўнанні з папярэднім годам выхад зерня з гектара калектыў хоць і павялічыў, аднак да высокаўраджайнага 2014-га, калі з аднаго круга ўзялі болей чым па 80 цэнтнераў, сёлета, мякка кажучы, не дацягнулі. Праўда, гэтаму, па словах Міхаіла Пятровіча, ёсць абгрунтаванне — у год, што папярэднічаў засушлівым, у адно склаліся ўсе асноўныя крытэрыі гарманічнага росту раслін: спажыўнасць глебы, прыродныя ўмовы, чалавечы ўдзел. У цяперашні ж — той жа азімай пшаніцы, на якую ў гаспадарцы зроблена немалая стаўка (было пасеяна 550 га, ураджайнасць склала 48,9 ц/га). Вільгаці, відавочна, не хапіла. Не паспрыялі і халодная вясна, недастатковасць мінеральных угнаенняў, якія часткова прыйшлося замяніць на арганіку. А вось азімы рапс надзвычай парадаваў — з 250 га намалацілі 1 395 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнас­ці 55,8 ц/га.

Што датычыцца людзей, якія на ўсіх узроўнях і этапах займаліся вырошчваннем зерня і яго ўборкай, садзейнічалі зладжанасці сельскагаспадарчых кампаній, то тут Міхаіл Левакоў, як заўжды, не скупіцца на цёплыя словы. З асаблівай павагай гаворыць пра галоўных герояў хлебнай нівы: камбайнераў Алега Уладзіміравіча Вяроўкіна, Андрэя Уладзіміравіча Колтуна, Уладзіміра Уладзіміравіча Зуба, Валянціна Рыгоравіча Тарасевіча, Ула­дзіміра Ільіча Шапялевіча, вадзіцеляў Сяргея Канстанцінавіча Педана, Аляксандра Іванавіча Цэда, Анатоля Міхайлавіча Семенчукова, Аляксандра Уладзіміравіча Дайнэку, Віктара Віктаравіча Шавялёва.

Працавітыя людзі — гонар гаспадаркі, надзейная падтрымка кіраўніка ў вырашэнні самых амбіцыйных планаў. А яны, вядома ж, маюцца — у “Гіганце” не прывыклі жыць адным толькі сённяшнім днём. Каб задаволіць патрэбу будучага камбікормавага завода (буйны інвестпраект, рэалізацыя якога ажыццяўляецца ў асноўным за ўласныя сродкі) сваёй бялковай сыравінай, у апошнія гады развілі вырошчванне бабовых культур, у прыватнасці, соі. Сёлетні ўраджай пакуль не сабралі: не надыйшла пара, але, па ўсім відаць, абяцае быць нядрэнным.

Час не стаіць на месцы. І калектыў “Гіганта” пад началам вопытнага і дальнабачнага кіраўніка-
наватара крочыць у ногу з ім — ставіць перад сабой планы і ўпэўнена рухаецца да іх дасягнення: дзеля вырашэння харчовай бяспекі дзяржавы, дзеля ўласнага і краіны дабрабыту.


Своеасаблівым дырыжорам “палявога аркестру” на працягу земляробчага года, а падчас жніва ў асаблівасці, з’яўляўся, вядома ж, галоўны аграном. Яго абавязкі ў гаспадарцы — на Ула­дзіміры Аляксандравічы Залужным, чалавеку, ч­ые прыроджаныя сумленнасць і адказнасць, памножаныя на прафесіяналізм, дазваляюць выконваць даручанае бездакорліва, садзейнічаючы тым самым агульнаму станоўчаму выніку. Намаганні Уладзіміра Аляксандравіча не засталіся незаўважанымі і сёлета — ён прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў сельгаспрадпрыемстваў Бабруйшчыны.


Напружанымі падчас жніва былі працоўныя дні ў работнікаў дзвюх зернесушыльных установак “Гіганта”. З пастаўленай задачай “на выдатна” справілася звяно ў складзе старшага аператара Івана Уладзіміравіча Піліпава, аператараў Уладзіміра Уладзіміравіча Арэшкі, Аляксандра Мікалаевіча Генералава і Дзмітрыя Іванавіча Трубачкі, якому па выніках спаборніцтва прысуджана 1-е месца сярод аналагічных звенняў раёна.


Старшы камбайнер Уладзімір Зуб заняў трэцяе месца ў спаборніцтве.


За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю сярод маладых вадзіцеляў граматамі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і РК ГА «БРСМ» быў адзначаны Аляксандр Дайнэка.

Спецыяльны знак на дом, дзе пражывае з сям’ёй малады перадавік, быў прымацаваны старшынёй Бартнікоўскага сельвыканкама Яўгенам Чэркасам, у прысутнасці жонкі і дачок Аляксандра.

Пакуль у гонар працаўніка гучалі віншаванні і песні, дзве яго дачкі — Даша і Жэня — узялі татавы граматы ў свае рукі… Думаецца, для дзяўчынак гэты дзіўны дзень стане прычынай яшчэ больш ганарыцца сваім бацькам, а самае галоўнае — яны на ўсё жыццё запомняць, што сумленная і самаадданая праца — заўсёды ў пашане.

Неабходна асабліва адзначыць, што ў гэты ж дзень было ўручана Падзячнае пісьмо і бацькам Аляксандра Дайнэкі — Уладзіміру Іосіфавічу і Таццяне Аляксандраўне.


Андрэй Колтун з СВК «Гігант» заняў першае месца па выніках раённага спабор­ніцтва сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельгас­арганізацый.

Надзвычай вялікая адказнасць падчас жніва — на кіраўніках інжынерных служб гаспадарак, чыя задача — забяспечваць бесперабойную работу тэхнікі. Галоўны інжынер “Гіганта” Ігар Аляксеевіч Міхалёнак не першы год пацвярджае, што на сваім месцы — па выніках раённага спаборніцтва яму прысуджана пачэснае 1 месца.


Не меней плённа спрацавала звяно зернесушыльні, якую абслугоўвалі старшы аператар Мікалай Мікалаевіч Шапялевіч, Аляксандр Аляксандравіч Ярмолаў, Максім Анатольевіч Гашко і Сяргей Іванавіч Цімковіч. Іх вынік — 2-е месца ў раёне.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем