Темы

Не любіць жыццё аднастайнасці

Не любіць жыццё аднастайнасці

У аздараўленчым лагеры “Сонейка” пры Каменскай СШ кожны новы дзень па-свойму неверагодна цікавы, забаўляльны і яркі. Тэматыка будней шматгранная: дзень харчавання, дзень прыроды, дзень краiны, дзень фальклору, дзень бяспекi i шмат яшчэ цiкавых i пазнавальных дзён.

Але самым эмацыйна насычаным і незабыўным быў дзень вандроўкі ў нашу квітнеючую сталіцу — Мінск. Горад сустрэў пахмурным, нават дажджлівым надвор’ем, аднак рознакаляровы купал у выглядзе глобуса музея Вялікай Айчыннай вайны вярнуў сонейка на небасхіл. У музеі нас чакалі 11 тэматычных залаў з экспанатамі, якія захоўваюць гісторыю вялікай Перамогі. Закончыўся наш шлях у музеі светлай і вялікай залай Перамогі. Тысячы прозвішчаў і халодныя лічбы нагадваюць пра цану мірнага неба.

Далей мы накіраваліся любавацца прасторамі сталіцы. За вокнамі праляталі помнікі і велічныя будынкі, рознакаляровыя клумбы і зялёныя скверы, тэатры і палацы. вуліца мінулагодняга юбіляра М. Багдановіча змянілася вуліцай сёлетняга юбіляра Я. Купалы. Неўзабаве мы апынуліся на плошчы Дзяржаўнага сцяга. Не мог не ўразіць і Палац Незалежнасці, ён прываблівае сваёй вытанчанасцю і веліччу. Залатымі літарамі нам усміхаўся Мінскі дзяржаўны педуніверсітэт імя М. Танка, з процілеглага боку магістралі на нас пазіраў галоўны корпус Белдзяржуніверсітэта. Дом урада і Чырвоны касцёл шчыра віталі сваіх гасцей.

Апошнім пунктам вандроўкі стаў Музей народнай архітэктуры і побыту, што ў в. Азярцо Мінскага раёна. У сялянскіх хатах мы любаваліся рознымі шафамі і куфрамі, бела-чырвонымі рушнікамі, снежна-белымі печкамі. Таксама мы не прайшлі міма лавак з сувенірамі: кожны хацеў набыць сабе саламяную цацку, якая б нагадвала яму аб нашым вандраванні.

Алена ГАЛАЎНЁВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Каменскай СШ.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем