Темы

Раённыя прызыўнікі папоўнілі кагорту навабранцаў

Раённыя прызыўнікі папоўнілі кагорту навабранцаў

У сераду на гэтым тыдні юнакі Бабруйшчыны, у тым ліку жыхары сельскіх населеных пунктаў, хто быў прызнаны годным да нясення воінскай службы, накіраваліся да месца дыслакацыі сваіх часцей: у Бабруйскі гарнізон — 83-ці асобны інжынерна-аэрадромны полк і 147-ю зенітна-ракетную брыгаду, а таксама ў г. Баранавічы. 

А ўвогуле, як адзначыў ваенны камісар г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў палкоўнік Аляксей Беразоўскі, усяго ў гэтую веснавую кампанію на тэрміновую службу і службу ў рэзерве з раёна і г. Бабруйска будзе накіравана каля трохсот юнакоў. Геаграфія службы сёлетніх навабранцаў традыцыйна шырокая: гарады Бабруйск, Мінск, Барысаў, Асіповічы, Гродна, Гомель, Полацк — практычна ўся Беларусь. Таксама даведаліся, што падчас вызначэння роду войск і месца будучай службы прызыўнікоў у ваенкамаце па-максімуму прыслухоўваюцца да іх пажаданняў і, пры магчымасці, апошнія рэалізуюць.

Сярод учарашніх прызыўнікоў, а цяперашніх ужо навабранцаў і Іван Крапіўка з пас. Брожа.

Перадслужбовы настрой у юнака — апошняе не схаваеш — баявы. Пра гэта гаворыць і ягоны выгляд, і сам хлопец:
— У армію іду з поўным усведамленнем таго, што справа гэта для кожнага юнака патрэбная. Калі дазнаўся, што несці службу буду ў Бабруйску, у зенітна-ракетнай брыгадзе, то быў сапраўдны шок. Станоўчы, вядома ж! Буду адшліфоўваць прафесію вадзіцеля, якая спатрэбіцца і пасля арміі.

Вучыўся Іван у Брожскай школе, дзе, зрэшты, настаўнічае ягоная матуля (Вользе Анатольеўне прывітанне ад сына!). У 2013 годзе, пасля заканчэння 9 класаў, працягнуў навучанне ў Гомельскім дзяржаўным ліцэі рачнога флоту, дзе набыў прафесію вадзіцеля-механіка. Пра службу ва ўзброеных сілах Іван шмат чуў ад сяброў, водгукі — толькі станоўчыя. Малады чалавек фізічна загартаваны, сябруе, як кажа, са спортам, таму да павышаных армейскіх нагрузак ставіцца спакойна.

Мы ў сваю чаргу жадаем земляку добрай службы. Каб паўтара гады, якія малады чалавек прысвеціць авалодванню ваеннай спецыяльнасці, прайшлі для яго плённа і цікава, і самае галоўнае — каб свой грамадзянскі абавязак Іван Крапіўка і ўсе, хто абараняе і вучыцца абараняць рубяжы нашай Беларусі, выконвалі пад мірным небам.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара і Алены БРАІЛІЦЫ.

Последние новости

Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024