Темы

Бабруйшчына чытае Адамовіча. Да 90-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка

Бабруйшчына чытае Адамовіча. Да 90-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка

У Беларусі шырока вядома імя пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, чалавека, якога В. Быкаў назваў «фігурай еўрапейскага маштабу», — Алеся Адамовіча.

3 верасня 2017 года мы будзем адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння нашага земляка. З гэтай нагоды на Бабруйшчыне плануецца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці пісьменніка, якія завершацца раённым святам у пасёлку Глуша, з якім цесна звязаны лёс Алеся Адамовіча.

У цэнтралізаванай бібліятэчнай сетцы раёна таксама распрацаваны план мерапрыемстваў, які змешчаны на сайце ўстановы. Асноўная падзея сярод іх — раённы літаратурны марафон «Бабруйшчына чытае Адамовіча». Старт яму быў дадзены ў цэнтральнай бібліятэцы на вечары-успаміне «Праўдалюб Айчыны». Пляцоўкамі для арганізацыі і правядзення марафону сталі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Сычкаўскі сельскі клуб. У межах мерапрыемства «Алесь Адамовіч, імгненні» удзельнікі даведаліся аб лёсе і творчасці земляка. Бібліятэкары падрыхтавалі агляд яго кніг «Вайна вачамі Алеся Адамовіча» і прэзентацыю буклета «Алесь Адамовіч: праўда жыцця».

Прадоўжыў марафон цыкл мерапрыемстваў, якія адбыліся на базе школ Бабруйшчыны. Так, у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Глушанскім ВПК «дзіцячы сад-СШ» праведзены дзень ваеннай кнігі «Жывое слова пра вайну», у Варатынскай СШ — вечар-партрэт «Алесь Адамовіч: сведка вайны». Арганізатары літаратурнай вечарыны — супрацоўнікі КУП «Бабруйсккіно» і цэнтральнай бібліятэкі — далі магчымасць вучням старэйшых класаў пачуць незабыўныя радкі з твораў пісьменніка пра вайну, якія сёння перакладзены больш чым на 20 моў. Аб тым, што вайна — не старонка з падручніка, а жорсткая рэальнасць, аб ўзаемасувязі мінулага і сучаснасці нагадала арт-гадзіна «КінаПРАчытаем Алеся Адамовіча», якая прайшла ў Туркоўскай СШ.

Цэнтральнай бібліятэкай і «Бабруйсккіно» у межах кіналекторыя падрыхтаваны цыкл арт-гадзін «Кнігі жывуць на экранах» — па творах пісьменніка, прэзентацыя якіх пройдзе ў школах, навучальных установах, аздараўленчых лагерах.

Раённы літаратурны марафон «Бабруйшчына чытае Адамовіча» працягваецца.

Галіна БУТКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі ЦБС Бабруйскага раёна.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем