Темы

Збор сродкаў на музей Адамовіча працягваецца

Збор сродкаў на музей Адамовіча працягваецца

Шаноўныя чытачы, нагадваем, што збор сродкаў на адкрыццё музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша працягваецца.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама выказвае шчырыя словы падзякі ўсім: працоўным калектывам і проста неабыякавым людзям, хто падтрымаў ініцыятыву стварэння музея знакамітага земляка на яго малой Радзіме, там, дзе прайшло дзяцінства Алеся Адамовіча і дзе ён пахаваны — пералічыў грашовыя сродкі на спецыяльна створаны для гэтых мэт банкаўскі рахунак. Асобная падзяка за значную матэрыяльную падтрымку Нобелеўскаму лаўрэату, пісьменніцы Святлане Алексіевіч, якая, як і абяцала, пералічыла на сварэнне музея суму, эквівалентную 5 тысячам даляраў ЗША.

Усяго на гэты час сума пералічэнняў складае 11 275 рублёў 55 капеек. Дастатковая для таго, каб вырабіць праектна-сметную дакументацыю на аднаўленне былой аптэкі ў пасёлку Глуша — месца, якое часта згадваецца ў творах знакамітага земляка, дзе ў свой час працавала маці пісьменніка і дзе ў гады вайны быў цэнтр глушанскага падполля. Дарэчы, музей мае быць прысвечаны і гэтай важнай тэме.

Для ўсіх, хто неабыякавы да ўшанавання памяці Алеся Адамовіча, — пісьменніка, чые антываенныя творы перакладзены на шматлікія мовы свету, хто зацікаўлены ў стварэнні на яго малой Радзіме музея, нагадваем рэквізіты добраахвотнага рахунку:

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Бобруйского райисполкома р/с 3642129272326 в филиале 703 ОАО СБ “Беларусбанк”, код 706 г. Бобруйск, УНН 701226324. Назначение платежа “Для изготовления проектно-сметной документации и реконструкции здания в п. Глуша под музей А. Адамовича”.

Последние новости

Общество

Централизованные испытания продолжаются! Комитет госконтроля следит за ходом тестирования

5 июня 2026
Читать новость
Общество

Мелиораторам ОАО «ПМК-84 Водстрой» вручили награды накануне профессионального праздника

5 июня 2026
Читать новость
Фокус внимания

Два богатыря и одна принцесса. Мерц, Стармер, Мелони – лица заката Европы

5 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

5 июня в Беларуси отмечают День охраны окружающей среды

5 июня 2026
Читать новость
Общество

Узнали, на какие специальности в Беларуси самые высокие конкурсы

5 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Незабываемых впечатлений! В Бобруйском районе стартовала летняя оздоровительная кампания-2026

5 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем