Темы

Сэрца аднаго палавінкі дзве

Сэрца аднаго палавінкі дзве

Апошнім часам усё меней выпадае бываць на сваёй малой радзіме — у вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна, бо там ужо нікога з родзічаў не засталося. Але калі не я да сваёй вёскі, дык яна да мяне — у думках, успамінах, у выпадкова пачутай дарагой назве… У тым, што раптам нясцерпна захочацца бачыць яе, чуць, глыбока пераасэнсоўваць!

Маленькаму родная вёска здавалася найвялікшай у свеце. Наша хата якраз месцілася на самым яе сэрцавінні, побач са школай, царквой. Глянеш у адзін бок — там ланцужок дамоў, у другі — таксама. На добрыя дзве вярсты расцягнулася цэнтральная вуліца. А ад яе, нібы тымі крыламі, пасёлкі Грашавік, Захватаўка і іншыя. На ўскрайку гэткім хвастом расцягнулася жывёлагадоўчая ферма са шматлікімі дапаможнымі памяшканнямі, воданапорнай, сіласнымі вежамі. “З вышыні, — расказваў мой даўні сябар, былы ваенны лётчык Аляксандр Марозаў, — Бортнікі такія прыгожыя, на самалёт, паветраны карабель падобныя!”.
Мая вёска, колькі ж ты сваім ураджэнцам палёту дала! Вось пачынаю перабіраць у памяці — генерал, два Героі Працы савецкіх часін, журналісты, артысты, работнікі іншых прафесій. Вунь, Галіна Дзямежка, жыццё якой, на вялікі жаль, трагічна абарвалася, была чэмпіёнкай рэспублікі сярод аператараў машыннага даення. Ды не злічыць іх, жывёлаводаў, механізатараў — сапраўдных генералаў сваёй справы.
Бортнікаўцы заўжды ўмелі працаваць. Нездарма іх родны СВК “Гігант” — адзін з лепшых у раёне, вобласці, станавіўся пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва. Хаця бываюць і ў “гігантаўцаў” непагодныя дні (гады), але ад сваіх лідарскіх намаганняў яны не адступаюцца.
Ну а пайшла назва вёскі хутчэй за ўсё ад слова “борціць” — браць мёд. Гэта значыць, у тутэйшых мясцінах шмат было пчаляроў. І не дзіва — наўкола лес. Праўда, з часам яго павысякалі на ўсялякія патрэбы (толькі засталіся назвы — Старына, Дубрава), але колькасць пчаляроў не змяншаецца, перадаецца гэтае рамяство ад аднаго пакалення да другога. Мае прадзед, дзядуля трымалі крылатых, і нават бацька меў некалькі вуллёў. Але ён, што называецца, аматар. А сапраўдным прафесіяналам быў Саўка Мароз, які, як і яго жонка, пражыў пад 100 гадоў і да апошняга — са сваімі пчолкамі! З цяперашніх жыхароў, ведаю, Аляксандр Шапялевіч некалькі дзясяткаў пчоласямей мае, ды многія з маладзейшых займаюцца пчалярствам, бо жыць у бортніках і не мець свайго мёду — такога няма.
Вось толькі чамусьці ніводзін з землякоў не носіць прозвішча роднай вёскі. Затое Буракоў поўна! З гэтым прозвішчам звязана і гераічнае, і трагічнае… У час белапольскай акупацыі марак Паўночнага флоту Даніла Бурак узняў паўстанне супраць чужынцаў. На першым часе яно мела поспех, нават мясцовы камендант даў драпака. Але затым палякі ачомкаліся і пацяснілі паўстанцаў… Кіраўнік паўстання загінуў у суседніх Пархімкавічах, у гонар яго названа адна з мясцовых вуліц. Васіль Бурак, адзін з лепшых калгасных механізатараў, праявіў геройства ў мірны час. Шчыраваў на ніве, а сэрца не вытрымала… Паедзь да ўрачоў, да чаго яго і заклікалі, усё было б па-іншаму, але ж хлябок трэба было ўзяць! Вось такімі ўдзячнымі словамі адгукнуўся на гэты сэрцазварот паэт з недалёкага Рагачова Мікола Янчанка: “Не толькі хваробу і смерць ты асіліў, Васілю, Васілю…”
Я ўжо казаў пра Герояў Працы, маіх землякоў. Дык калі Любоў Цэд узышла да высокага звання, працуючы цялятніцай на малабортнікаўскай ферме, то Васіль Хурсан — на “Гомсельмашы”. І ў сувязі з гэтым згадваецца вось якая гісторыя. Аднаго разу прыехаў з групай пісьменнікаў на прадпрыемства Мікола Аўрамчык, між іншым, бабруйскіх зямель ураджэнец. Падводзяць да яго малайцаватага работніка: “Васіль Хурсан, каваль, наш Герой Працы”. Той калі пачуў гэтае прозвішча, пытае: “Вы часам не з Бабруйскага раёна, не з Бортнікаў? Я ў гэтай вёсцы, у сельсавеце працаваў, ведаю, якія там імёны”. “Адтуль я, — кажа, — мы — землякі!”. Аўрамчык і даў волю пачуццям:
У кавальскім цэху “Гомсельмаша”
Пачуў я прозвішча Хурсан…
Не знаў я пры знаёмстве нашым,
Які твой чын, які твой сан,
Я толькі знаў, што Хурсаны
З Малых або Вялікіх Бортнікаў —
Маёй Бабруйшчыны сыны.
Мне здаецца, мае землякі, як ніхто іншы, павернуты да роднай вёскі. Мяркую хаця б па генералу Івану Балыку. Адслужыў той і не асеў дзе-небудзь у гарадской кватэры, вярнуўся ў родныя мясціны. Дамок збудаваў, надворныя пабудовы, яшчэ ў школе ваенную падрыхтоўку вёў. Яго ўсе ведалі, і ён усіх. Такі цікавы, неардынарны чалавек. І з выгляду — мацак, здавалася б, зносу не будзе. А бачыш, як лёс павярнуў: няма яго ў жывых…
Зрэдку ўсё ж бываючы ў роднай вёсцы, засмучаюся: бы тым снарадам, то там земляка выбіла, то тут. Няма ў жывых майго суседа, былога франтавіка, дзядзькі Дзям’яна.адыйшоў на той свет і Рыгор Шапялевіч. Крышку раней — мая хросная, некалі вядомы жывёлавод, актыўная ўдзельніца адраджэння вясковай царквы, Ганна Прохараўна Зуб. Многіх недалічваюся. Калі ў пачатку мінулага стагоддзя ў вёсцы (з-за таго, што меўся храм, яна называлася сялом) пражывала звыш тысячы чалавек, то у пачатку гэтага — каля чатырох соцен. Быццам бы нямала, але… Ды і гэтага не набралася б, калі б не пачалі прадбачліва ўзводзіць новы пасёлак. А цяпер якія шыкоўныя дамы, бы тыя грыбы, узрастаюць то там, то тут, здаецца б, кінуў гарадскія камяніцы, ды перабраўся сюды! Аднак жа сяліцца ёсць каму, тым жа маладым кадрам, што працуюць на новым малочнатаварным комплексе, іншым. Асфальтоўка прабегла, блакітнае паліва падведзена, сельмаг, клуб — усе ўмовы. Уладзімір, Сяргей, Васіль Шапялевічы, Уладзімір, Святаслаў Зубы, Віктар Балыка — лепшыя механізатары гаспадаркі, яе надзея і спадзяванні.
Не магу не сказаць і яшчэ пра адну важную фігуру Бортнікаў — старшыню СВК “Гігант” Міхаіла Левакова. Тры дзясяткі гадоў ён ля руля роднай гаспадаркі (а яшчэ ж колісь узначальваў і раённую выканаўчую ўладу). А кіраўніцкі хлеб ой які нялёгкі! Хапапе бяссонных начэй, перажыванняў, трывог… Трэба бачыць і прадбачыць, далёка зазіраць наперад. Вырошчваць ураджаі і самому ўзрастаць як чалавеку, асобе. У Міхаіла Пятровіча, мне здаецца, добра атрымліваецца і тое, і другое, кожная сустрэча з ім радасная і прыемная.
Зрэшты, такімі ж высокімі словамі можна характарызаваць Мікалая Сакуна, які на пасадзе, як кажуць, з мінулага стагоддзя. Дасведчаны, аўтарытэтны (між іншым, ягоны бацька Аляксандр Аляксандравіч даволі значны перыяд стаяў на чале “Гіганта” і даў яму паскораны рытм), ён з годнасцю нясе тую справу, якую закліканы вырашаць.
…Днямі ўсё ж выбраўся ў свае Бортнікі, пабачыўся з землякамі, надыхаўся чымсьці блізкім, з дзяцінства знаёмым. Не паспеў вярнуцца назад, як зноў збіраюся ў дарогу. Радзіма вабіць, прыцягвае, яна не на адзін дзень, не на два — назаўсёды!

Мікалай ДАВІДОВІЧ,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024