«Аксель» у раёне не нашкодзіў
На мінулым тыдні на Беларусь прыйшоў цыклон “Аксель”, прынёс з сабою снегапады і моцныя маразы. У асобных рэгіёнах тэмпература паветра даходзіла да мінус 34 градусаў.
Каб папярэдзіць і своечасова адрэагаваць на магчымыя ў такіх выпадках надзвычайныя сітуацыі, і прадстаўнікі раённай улады, і зацікаўленыя службы працавалі ў мінулыя выхадныя дні ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ляпічаў, у раёне на тую пару вяліся мерапрыемствы, прадугледжаныя планам работ, распрацаваным менавіта на такія ўмовы надвор’я. Дарожныя службы сваёй тэхнікай ажыццяўлялі пасыпку дарог пясчана-саляной сумяссю і ўборку снегу. Апошнім, нягледзячы на моцныя маразы, займаліся і на працягу ўсіх выхадных. Камунальнікі ачышчалі ад снегу населеныя пункты, а таксама, у адпаведнасці з планам, дапамагалі ў гэтым дарожным службам. Акрамя таго, да ўборачных работ былі падключаны ўсе арганізацыі раёна, у каго маецца тэхніка для расчысткі дарог. Усе службы працавалі планава. Аварый і іншых няштатных сітуацый, якія б негатыўна паўплывалі на функцыянаванне сістэм жыцця- дзейнасці раёна, зарэгістравана не было.
Алена КАРПЕНКА. Здымак носіць ілюстрацыйны характар.