Лепшыя валейбалісты — у “Гіганце”
У суботу, 26 лістапада, у рамках круглагадзічнай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод раённых сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.
Па іх выніках 1-е месца з 9 каманд-удзельніц занялі аматары валейболу СВК “Гігант”. У тройцы лідараў таксама каманды раённага аддзела ўнутраных спраў (2 месца) і аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама.
За колькасць закінутых у сетку мячоў змагаліся таксама работнікі філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, БДПЛ №13, ААТ “ПМК-84 Водбуд”, Каменскай дапаможнай школы-інтэрната, ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, ААТ “Неўскі-Агра”.
Алена КАРПЕНКА.