Темы

Два з трох пераможцаў — з Гарбацэвіцкай школы

Два з трох пераможцаў — з Гарбацэвіцкай школы

У пятніцу на мінулым тыдні на базе Туголіцкай школы прайшоў першы этап III Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці насель­ніцтва. Ініцыятар і арганізатар мерапрыемства — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пры садзеянні Міністэрства адукацыі. Спонсарамі выс­тупілі «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк».

img_0021Як адзначыла прадстаўнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Магілёўскай вобласці Святлана Слуцкая, алімпіяда накіравана на папулярызацыю фінансавай дасведчанасці навучэнцаў, іх пазнавальнай і камунікацыйнай дзейнасці, на фарміраванне ў маладых людзей практычных уменняў выкарыстання фінансавых дакументаў, для планавання ўласнага бюджэту і ўвогуле — на развіццё фінансавай культуры.
Удзел у алімпіядзе прынялі старшакласнікі — вучні 10-11-х класаў, у сярэднім ад кожнай раённай школы па 2 навучэнцы. Юнакам і дзяўчатам прапаноўвалася за 1 гадзіну адказаць пісьмова на 29 пытанняў. Апошняе заданне было творчым, вызначальным у тым выпадку, калі школьнікі набяруць аднолькавую колькасць балаў. Да фінансавай алімпіяды школьнікі рыхтаваліся і, вядома ж, хваляваліся перад яе пачаткам. Праўда, гадзіна на выкананне заданняў спатрэбілася далёка не ўсім: большасць удзельнікаў справіліся з адказамі загадзя.

Напружаным момантам стала падвядзенне вынікаў 1-га этапу, падчас якога прадстаўнікі банкаў уручылі вучням, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы — не толькі дыпломы, але і каштоўныя падарункі. Іх удастоіліся Вольга Камкова і Дзмітрый Зінін з Гарбацэвіцкай СШ (адпаведна дыпломы 1-й і 3-й ступені, настаўнік Ю.М. Гаўрыльчык) і Максім Аляксееў з Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» (дыплом 2-й ступені, настаўнік С.М. Герасімовіч). Яшчэ двое вучняў адзначаны ўдзячнасцямі. Гэта Наталля Голуб з Брожскай СШ (нас­таўнік У.У. Шарапаў) і Павел Яскевіч з Ленінскага ВПК (настаўнік С.М. Герасімовіч).

Падводзячы вынікі першага этапу, загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталія Бакач павіншавала ўдзельнікаў з яго заканчэннем. Адзначыла, што ў цэлым вынікі сёлетняга года некалькі ніжэйшыя за мінулагоднія, аднак і заданні прапаноўваліся больш складаныя. 10-класнікам, у якіх будзе магчымасць прыняць удзел у алімпіядзе ў наступным годзе, было пажадана падыйсці да авалодвання ведамі гэтага накірунку з яшчэ большай адказнасцю. Святлана Слуцкая заўважыла, што, нягле­дзячы на тое — выйшлі школьнікі ў пераможцы ці не, кожны з іх, бясспрэчна, павысіў сваю фінансавую граматнасць і ў дарослае жыццё ўступіць больш дасведчаным у гэтых, так неабходных сучаснаму чалавеку пытаннях.

Па традыцыі пераможцы раённага этапу алімпіяды прымуць удзел у абласным.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Актуально

Слово — делегатам ВНС. Виталий СИДЮК, председатель Бобруйского районного объединения профсоюзов: «ВНС — пример подлинного народовластия»

20 апреля 2024
Актуально

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Советы МЧС при похолодании

20 апреля 2024
Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024