Темы

У новы навучальны год — з падарункамі

Традыцыя віншаваць школьныя калектывы з Днём ведаў і пачаткам навучальнага года трывала ўкаранілася ў раёне. Таму сёлета, як і ў папярэднія гады, установы адукацыі папоўніліся новай бытавой і аргтэхнікай, спартыўным інвентаром, посудам і іншымі неабходнымі ў школьным жыцці прадметамі — падарункамі ад устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў.

У прыватнасці, у Брожскай сярэдняй школе, дзякуючы ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, абноўлены вучнёўскія крэс­лы, у падарунак ад Брожскага і Вішнёўскага сельвыканкамаў школа атрымала посуд. Бортнікаўскі ВПК яслі-садок-сярэдняя школа папоўніўся прынтарам ад фінансавага аддзела райвыканкама і кампактным факсам ад Бабруйскага лясгасу. СВК “Гігант” вылучыў школе грошы. Не застаўся без падарункаў калектыў Варатынскай сярэдняй школы. Мясцовае сельгаспрадпрыемства падарыла ўстанове швейную машынку, а сельвыканкам — прынтар. Гарбацэвіцкай сярэдняй школе, якая па выніках падрыхтоўкі да навучальнага года сёлета заняла 1 месца, цудоўны падарунак — тэлевізар — зрабіў райвыканкам. ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” падарыў школе шматфункцыянальнае ўстройства, а філіял “Агракамбінат КХП” — гадзіннік.

Нямала падарункаў у Дзень ведаў атрымаў Глушанскі ВПК: шматфункцыянальны прынтар ад райвыканкама, насценны гадзіннік ад філіялу “Агракамбінат КХП”, дыван ад ААТ “Славянка”, будматэрыялы ад мясцовага сельвыканкама. Значную дапамогу ў падрыхтоўцы да навучальнага года ўстанове аказалі холдынг “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” і “Белдзяржстрах” па Магілёўскай вобласці — па 2 акон школы замянілі на пластыкавыя. Каменская сярэдняя школа папоўнілася заўсёды патрэбнай канцылярскай паперай ад ДРБУ-171. Спартыўны інвентар, прызначаны для фізічнай размінкі школьнікаў пасля іх напружанага сядзення на ўроках, за хатнім заданнем і ў асаблівасці — за камп’ютарам, Ленінскаму ВПК падаравала ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Міхалёўскі ВПК з пачатку навучальнага года ўпрыгожвае напольная ваза ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А дзякуючы райкаму прафсаюза работнікаў АПК і вузлу сувязі школа працяглы час не будзе мець патрэбы ў пісчай паперы. Неабходны ў школьным жыцці лазерны прынтар — падарунак ад РГА “Белая Русь” — з’явіўся ў Осаўскім ВПК дзіцячы садок-базавая школа. Нямала падарункаў да вучэбнага года атрымаў калектыў Цялушскага ВПК. Філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” падарыў для ўтульнасці школы жалюзі, райкам прафсаюза работнікаў АПК і мясцовы сельвыканкам — паперу для аргтэхнікі, рэдакцыя “раёнкі” — сертыфікат на трохмесячную падпіску. Не толькі з цёплымі пажаданнямі прыйшлі на школьную ўрачыстасць сябры Туголіцкай сярэдняй школы: раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва ўручыў школе канцылярскія прыналежнасці, Слабадкоўскі сельвыканкам — посуд для сталовай, ААТ “ПМК-84 Водбуд” — прынтар. Туркоўскай сярэдняй школе Бабруйскі гандлёвы цэнтр падарыў прынтар, а Кавалёўскі сельвыканкам — паперу для яго. У Хімоўскім ВПК, дзякуючы ўвазе ААТ “Аграмашсервіс”, больш зручным стаў працэс прыгатавання ежы: гаспадарка падарыла школе электрамясарубку. Ад ААТ “Маслічны край” установе ўручаны сертыфікат на набыццё бытавой тэхнікі. Асобна трэба сказаць пра раённую міліцыю. Прадстаўнікі РАУС уручылі вучням Брожскай, Варатынскай, Каменскай і Туркоўскай сярэдніх школ, а таксама Бортнікаўскага, Цялушскага і Хімоўскага вучэбна-педагагічных комплексаў спартыўны інвентар, Глушанскаму ВПК — фотаапарат, Туголіцкай СШ — святлоадбітныя элементы.

Шаноўныя госці! Школьнікі ўдзячныя вам за цёплыя словы пажаданняў і цудоўныя падарункі і абяцаюць радаваць у навучальным годзе поспехамі і добрымі паво­дзінамі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024