Темы

Да навучальнага года падрыхтаваны

Да навучальнага года падрыхтаваны
На гэтым тыдні ў райвыканкаме прайшла прэс-канферэнцыя па пытаннях падрыхтаванасці раённых устаноў адукацыі да пачатку навучальнага года. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Баркоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чарнова, начальнік сектара сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Ала Клачко, намеснік галоўнага ўрача занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Шынкарова, першы намеснік начальніка аддзела, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі гаррайаддзела па НС Павел Шарснёў, а таксама карэспандэнты “раёнкі”.

Журналістаў цікавіла ўсё: ад гатоўнасці памяшканняў устаноў адукацыі, дастатковасці ў школах і садках педагагічных кадраў — да новаўвядзенняў вучэбнага працэсу і таго, як ва ўстановах адукацыі збіраюцца забяспечваць дзіцячую бяспеку.

У прыватнасці стала вядома, што сёлета, як і ў мінулым навучальным годзе, у раёне будуць функцыянаваць 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 7 дзіцячых садкоў. Усе яны да прыходу дзяцей 1 верасня падрыхтаваны, пра што сведчаць выдадзеныя ім пашпарты гатоўнасці.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе маюцца. Яны абумоўлены рэалізацыяй профільнага навучання на 3 ступені адукацыі (10 і 11 класы) і працягам паэтапнага пераходу (5 і 6 класы) на адносную завершанасць 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Таму падрыхтаваны новы тыпавы вучэбны план, адбылася карэкціроўка вучэбных праграм для 2-класнікаў і 6-класнікаў і распрацаваны вучэбныя праграмы для вучняў 11 класаў з улікам двух узроўняў навучання — базавага і павышанага. У сувязі з апошнім (для вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні) у 2 школах раёна з новага навучальнага года будуць адкрыты тры профільныя групы. У Глушанскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа на павышаным узроўні будуць вывучацца матэматыка і руская мова, у Каменскай сярэдняй школе — гісторыя Беларусі і руская мова, а таксама матэматыка і фізіка.

Пытанне забяспечанасці педагагічнымі кадрамі ў раёне вырашана, у тым ліку за кошт прыбыцця 18 маладых спецыялістаў. Як станоўчае адзначана тое, што большасць тых, хто дазены статус у гэтым го­дзе ўжо страціў (7 з 10 настаўнікаў), таксама засталіся ў раёне. Што датычыцца псіхалагічнай дапамогі, якая ў той ці іншай сітуацыі можа спатрэбіцца школьніку, то ёй сельскія вучні таксама будуць забяспечаны. Для гэтага ва ўсіх 13 установах арганізавана работа псіхолага­-педагагічных служб. У 5 школах у яе ўваходзяць і педагог-псіхолаг, і педагог сацыяльны. У астатніх установах пытаннямі псіхалагічнай падтрымкі дзяцей займаецца педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

З улікам таго, што сучаснаму школьніку надзвычай важна мець фізічную нагрузку, карэспандэнты пацікавіліся, ці дастатковая ў раёне спартыўная база для гэтага. Аказалася, дастатковая — маецца 13 спартыўных залаў, 33 пласкасных збудаванні. Усе гэтыя аб’екты да навучальнага года падрыхтаваны і будуць выкарыстоўвацца ў поўным аб’ёме як падчас вучэбных заняткаў, так і ў час работы спартыўных гурткоў і секцый. Дарэчы, на пад­рыхтоўку спартыўнай базы сёлета было патрачана 21 млн. рублёў (недэмінаваных). А напрыканцы года запланавана набыццё новага спартыўнага інвентару.

Без увагі не засталося пытанне бяспечнага знаходжання дзяцей у школах і садках. У сувязі з гэтым, як стала вядома, прыняты дадатковыя меры па ўзмацненні аховы ўстаноў адукацыі, выключэнні несанкцыянаванага праходу і праезду ў вучэбныя пабудовы і на іх тэрыторыю — дзейнічае прапускны рэжым, заезд старонняга транспарту на тэрыторыю школ і садкоў забаронены.

У сучасных умовах значная роля адводзіцца харчаванню дзяцей, прытым — бяспечнаму. Таму, вядома, што адным з крытэрыяў гатоўнасці ўстаноў з’яўляецца падрыхтоўка харчблокаў, спраўнасць іх абсталявання. Дадзеныя задачы ў падрыхтоўчы перыяд вырашаны. Усе вучні з 1 па 11 клас адзін раз на дзень будуць харчавацца бясплатна, за кошт дзяржаўнай датацыі. Два разы на дзень бясплатнае харчаванне будуць атрымліваць дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў пры прадастаўленні апошнімі неабходных дакументаў. Тыя дзеці, хто пад дадзеныя катэгорыі не трапляе, але ў школе знаходзіцца ад 6 да 8 гадзін, другі раз на дзень будуць харчавацца за баць­коўскую даплату.

Гаварылася на прэс-канферэнцыі і пра дзяржаўную дапамогу вяскоўцам, якія маюць школьнікаў, на пад­рыхтоўку апошніх да навучальнага года. Такім чынам стала вядома, што ў жніўні зроблена выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць трое і болей дзяцей, на кожнага школьніка, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічаў на 1 жніўня, або 52 руб­лі 60 капеек на кожнага навучэнца. Усяго ў раёне такую дапамогу атрымалі 211 сямей (467 школьнікаў) у суме 24 564 рублі 20 капеек.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024