Темы

У прыярытэце — паляпшэнне якасці жыцця

У прыярытэце — паляпшэнне якасці жыцця

Старшыню Глушанскага сельскага Савета Марыю Сушчанку прыемна ўразіла, як яна прызнаецца, усё — ад арганізацыі сходу да слоў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

DS9C0063050— На мерапрыемстве такога рангу я пабывала ўпершыню, таму сказаць, што спадабалася, — нічога не сказаць. Уражанняў вельмі шмат і выключ­на ўсе станоўчыя. З прыемнасцю назірала, як у зале побач сядзяць рабочы і міністр і аналізуюць, што ўдалося ў краіне зрабіць за апошнія гады, а чаго не дасягнулі, абмяркоўваюць планы на бліжэйшую пяцігодку. Мала таго, што рабочая праграма была добра спланавана, уразіла і культурная. У першы дзень для дэлегатаў была нала­джана экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны. Хто там пабываў, са мной пагодзіцца — наколькі яна пазнаваўчая. У другі дзень работы форуму, пасля асноўнай, працоўнай яго часткі, мы змаглі папрысутнічаць на канцэрце “Наш шлях”, у якім прынялі ўдзел вядомыя беларускія артысты і моладзь, а таксама выканаўцы з іншых краін свету.

Калі гаварыць непасрэдна пра рабочыя моманты, то спадабалася, што Аляксандр Лукашэнка ў сваім дак­ладзе — напэўна, гэта адзначыў кожны — падрабязна спыніўся на аналізе таго, чаго не ўдалося дасягнуць і назваў прычыны апошняга. Апладысментамі рэагавала зала на яго словы пра палітычную стабільнасць у краіне, пра паляпшэнне ў апошнія гады дэмаграфічнай сітуацыі, пра высокую міжнародную ацэнку нашага медыцынскага абслугоўвання і г. д. Прыемна было чуць пра павелічэнне экспарту беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, якое стала магчымым дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі жывёлаводчых аб’ектаў, укладзеных на гэтыя мэты значных дзяржаўных сродкаў. Дэлегаты падтрымалі Прэзідэнта ў неабходнасці нарошчваць аб’ёмы экспарту канкурэнтаздольнай сельгаспрадукцыі, якая прыносіць дзяржаве грошы.

Радуе, што ў прыярытэце на бліжэйшы час — паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Гэта стане магчымым дзякуючы ўкараненню новых тэхналогій на вытворчасці, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, стварэнню новых працоўных месцаў…

Упэўнена, што, выкладваючыся па максімуму кожны на сваім працоўным месцы, мы зможам выканаць агучаныя Прэзідэнтам задачы, накіраваныя на тое, каб наша краіна і далей квітнела, а людзям у ёй жылося ўтульна і спакойна.

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем