Каб лета было яркім і бяспечным

Як правесці летнія канікулы і зрабіць так, каб кожны дзень пакінуў у памяці яркія ўражанні? Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі вольны час дзяцей і падлеткаў праз кнігу, чытанне. Імі створана комплексная сістэма па стымуляванню чытання “Кніжныя сцяжынкі лета”.

DSCF77711Адзін з пунктаў праграмы — заняткі ў Школе асцярожнасці “Кнігавічка”. Так, у аздараўленчым лагеры “Бабраня-2010” супрацоўнікамі біблія­тэкі і КУП “Бабруйсккіно” у мэтах фарміравання ў дзяцей навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, садзейнічання развіццю асцярожнасці, увагі, уменню знаходзіць выхад нават з самых складаных сітуацый быў арганізаваны Дзень бяспечных паводзін “Лета будзе яркім і бяспечным”.

Праграму дня склалі гадзіна карысных парад “Каб гульні былі ў ра­дасць”, выстава-рэкамендацыя “Школа асцярожнасці “Кнігавічка”, прэм’ера часопіса “Юный спасатель”, дэманстрацыя мультымедыяфільма “Урокі цётачкі Савы” і інш.
Усім дзецям былі ўручаны буклеты “Урокі бяспекі ад Філі і яго сяброў”, “Правілы паводзінаў у лесе”, “Што рабіць, калі…”.

Галіна БУТКЕВІЧ, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі ЦБС Бабруйскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.